Перайсьці да зьместу

Сэнт-Эт’ен (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэнт-Эт’ен
Поўная назва Association Sportive Saint-Étienne Loire
Заснаваны 1901
Горад Сэнт-Эт’ен, Францыя
Стадыён Жафруа Гішар
Умяшчальнасьць: 42 000
Прэзыдэнт Іван Газыдыс[d]
Кіраўнік Лары Танэнбаўм[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2023—2024 Ліга 2, 3 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Сэнт-Эт’ен (па-француску: AS Saint-Étienne) — францускі футбольны клюб з гораду Сэнт-Эт’ену. Клюб быў заснаваны ў 1919 годзе. Прадстаўнік Лігі 1, найвышэйшага дывізіёну францускага футболу. «Сэнт-Эт’ен» праводзіць хатнія матчы на стадыёне імя Жафруа Гішар, які разьмешчаны ў межах гораду.

«Сэнт-Эт’ен» зьяўляецца, бадай, самым пасьпяховым клюбам у гісторыі францускага футболу, маючы на сваім рахунку 10 чэмпіёнскіх тытулаў і перамогаў розгрышу Кубка Францыі, што зьяўляецца рэкордным паказчыкам сярод усіх францускіх клюбаў. Галоўным супернікам клюбу зьяўляецца «Алімпік», які базуецца ў суседнім горадзе Ліён. Дэрбі паміж абодвума клюбамі мае назоў Дэрбі дзю Рон. У 2009 годзе клюб дапоўніў сваю структуру жаночым футбольным клюбам.

У клюбе бліскалі такія зоркі міжнароднага футболу, як Эмэ Жаке, Жак Сантыні, Ляран Блян і Мішэль Плятыні, амаль кожны зь якіх прыцягваўся да францускай нацыянальнай зборнай у якасьці гульца ці трэнэра.

Гісторыя «Сэнт-Эт’ена» пачалася ў 1919 годзе, калі супрацоўнікі супэрмаркета сеткі «Groupe Casino» стварылі футбольную каманду пад назвай «Amicale des Employés de la Société des Magasins Casino» (ASC). Каманда прыняла рашэньне выступаць у форме зялёнага колеру, якую супрацоўнікі апраналі на працы ў «Casino». У 1920 годзе з-за забароны Фэдэрацыі футбола Францыі на выкарыстаньне таварных знакаў у назьве камандаў, клюб зьмяніў сваю назву на «Amical Sporting Club», каб захаваць абрэвіятуру ASC, а пасьля зьліцьця зь іншым мясцовым клюбам «Stade Forézien Universitaire», зьмяніў сваю назву на «Association sportive Stéphanoise» (ASS). У 1927 годзе прэзыдэнтам клюбу быў абраны П’ер Гішар — сын Жафруа Гішара, які быў заснавальнікам «Casino».

У 1930 годзе нацыянальная фэдэрацыя футбола дазволіла клюбам мець прафэсійны статус. У 1933 «зялёныя» таксама атрымалі прафэсійны статус і зьмянілі назву на цяперашную — «Association Sportive Saint-Étienne». У тым жа годзе «Сэнт-Эт’ен» заявіўся ў новаўтвораную Лігу 2 і заняў паводле выніках сэзона 1933—1934 гадоў другое месца ў Паўднёвай групе. Клюб заставаўся ў Лізе 2 яшчэ чатыры сэзоны, перш чым у сэзоне 1938—1939 гадоў дэбютаваў у Лізе 1 пад кіраўніцтвам шатляндзкага спэцыяліста Ўільяма Дакўорта, скончыўшы сэзон на ганаровым чацьвёртым месцы. Аднак разьвіць посьпех не атрымалася з-за пачатку Другой сусьветнай вайны.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Брыс Маблё 1989
3 Сьцяг Францыі Аб Мікаэль Над 1999
4 Сьцяг Францыі ПА П’ер Эква (ар. Сандэрлэнд) 2002
5 Сьцяг Марока Аб Юніс Абдэльгамід 1987
5 Сьцяг Францыі ПА Флярыян Тард’ё 1992
6 Сьцяг Марока ПА Бэнжамэн Бушуары 2001
7 Сьцяг Францыі ПА Тама Манкандзюі 1991
8 Сьцяг Францыі Аб Дэні Апія 1992
9 Сьцяг Малі Нап Ібраім Сысако 1995
11 Сьцяг Новай Зэляндыі Нап Бэн Олд 2002
16 Сьцяг Сэнэгалу Бр Бубакар Фаль 2001
17 Сьцяг Францыі Аб П’ер Карню 1996
18 Сьцяг Францыі Нап Мат’ё Кафаро 1997
19 Сьцяг Францыі Аб Лео Пэтро 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Ганы ПА Агустын Баачы 2000
21 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Аб Дылян Бацюбінсыка 1996
22 Сьцяг Грузіі Нап Зурыко Давіташвілі 2001
23 Сьцяг Францыі Аб Антані Брыянсон (капітан) 1994
25 Сьцяг Сэнэгалу Нап Ібраіма Ваджы 1995
26 Сьцяг Францыі ПА Лямэн Фамба 1998
27 Сьцяг Францыі Аб Іван Масон 1998
28 Сьцяг Сэрбіі ПА Ігар Міладынавіч 2003
29 Сьцяг Марока ПА Аймэн Муэфэк 2001
30 Сьцяг Францыі Бр Гат’е Лярсанё 1997
32 Сьцяг Бэльгіі Нап Люкас Стасэн 2004
37 Сьцяг Францыі ПА Матыс Амугу 2006
37 Сьцяг Францыі ПА Люі Мутон 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/618