Скурлат-карлік
Скурлат-карлік | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Рукакрылыя (Chiroptera) |
Сямейства | Вечарнікавыя (Vespertilionidae) |
Род | Скурлат (Pipistrellus) |
Від | Скурлат-карлік |
Бінамінальная намэнклятура | |
Pipistrellus pipistrellus (Schreber, 1774) | |
Арэал | |
Скурлат-карлік (Pipistrellus pipistrellus) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (Vespertilionidae).
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня цела 35–52 мм, даўжыня хваста 23–36 мм, размах крылаў 18–24 см, вага 3.5–8.5 г. Крылы вузкія. Верх ад чырванавата-карычневага да цёмна-карычневага. Ніз ад жоўта-карычневага да шэра-карычневага. Перапонкі крылаў і хваста цёмна-карычневыя, голыя.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў Эўропі, Азіі і на паўночным захадзе Афрыкі, ад Партугаліі і Брытанскіх астравоў да Гімалаяў; на вышынях ад -20 да 2000 м.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта адаптыўны від, які можна сустрэць на паляваньні ў самых розных ляндшафтах: ад гарадскіх цэнтраў да лясоў, дзе сілкуецца пераважна мухамі і лускакрылымі. Часта здабывае ежу каля вулічных ліхтароў. Летнія калёніі разьмяшчаюцца ў будынках і на дрэвах. Зімуюць ў шчылінах будынкаў, хоць таксама выкарыстоўваюцца расколіны ў скалах і пячорах, а таксама паражніны дрэў (самая вялікая калёнія — 37 000 асобінаў). Пры міграцыі адлегласьць паміж летнімі і зімовымі начлегамі можа складаць 10–25 кіламетраў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Godlevska, L., Bücs, S., Kruskop, S.V., Gazaryan, S., Benda, P. & Paunović, M. 2020. Pipistrellus pipistrellus. The IUCN (анг.)
- Kuester, J. 2000.. Pipistrellus pipistrellus. Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |