Перайсьці да зьместу

Суд Наваградзкага раёну

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Суд Новагарадоцкага раёну
Даведка
ПапярэднікСуд Новагарадоцкага раёну БССР
Дата ўтварэньня25 жніўня 1991 (33 гады таму)
Віддзяржаўная ўстанова
Задачакараньне за злачынствы,
разгляд грамадзянскіх справаў
Сядзіба231244 Беларусь, Гарадзенская вобласьць, Новагарадоцкі раён, м. Новагарадок, вул. Высокая, д. 2Б
Дзейнічае ў месцахНовагарадоцкі раён
Службовыя мовырасейская, беларуская
СтаршыняАляхновіч Васіль Пятровіч
УправаГарадзенскі аблсуд
Галоўная ўправаВярхоўны суд
Прэзыдэнт
Зьвязаныя службыПракуратура
СК РБ
міліцыя
ДПК РБ
КДБ РБ
Адвакатура
Юстыцыя
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве

Суд Новагарадоцкага раёну[1] — дзяржаўны ўрад, які разглядае карныя справы й грамадзянскія справы і выносіць па іх абавязковыя пастановы.

Суд знаходзіцца: 231244 Беларусь, Гарадзенская вобласьць, Новагарадоцкі раён, м. Новагарадок, вул. Высокая, д. 2Б. Суд мае наступныя пасады:

Увесь асабовы склад прызначаецца Прэзыдэнтам Беларусі і звальняецца таксама Прэзыдэнтам.

Назва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:

Сьцяг Правапіс Назва
Сьцяг Беларусі Тарашкевіца Суд Новагарадоцкага раёну, або Наваградзкага раёну
Сьцяг Беларускай ССР Наркамаўка Суд Навагрудскага раёна

У адпаведнасьці з правам Беларусі раённы суд можа спраўляць наступныя дзеяньні:

  • разглядае грамадзянскія, крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях:
    • ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасьці суда першай інстанцыі,
    • па новых абставінах;
  • вывучае і абагульняе судовую практыку;
  • вядзе і аналізуе судовую статыстыку;
  • можа спраўляць іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўствам Беларусі.

Раённы суд можа разглядаць любую грамадзянскую і карную справу, якую прыняў для разгляду.

Па стане на 26 красавіка 2022 году ўправа суду:

Пасада Прозьвішча, Імя, Імя па бацьку
судзьдзя,
Старшыня
Аляхновіч Васіль Пятровіч

Аддзел прымусовага выкананьня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Суд мае службу па выкананьню сваіх пастановаў па грамадзянскіх і адміністрацыйных справах. Пастановы па карных справах спраўляюцца міліцыяю.

Аддзел прымусовага выкананьня спаганяе:

  • навязкі
  • спраўляе пастановы суду ў выглядзе дзеяньняў (вяртае рэч уласьніку і г.д.).

Аддзел прымусовага выкананьня займаецца зьбіраньнем даніны пад назваю алімэнты. Іх спаганяюць без разбору магчымасьці выплаты даніны, без уліку платаздольнасьці. Яшчэ, аддзел прымусовага выкананьня напрыклад спаганяе навязкі за безьбілетны праезд у транспарце, за парушэньне правілаў дарожнага руху, за знаходжаньне ў мэдвыцьвярэзьніку, за запазычаньне ў банку і г.д.

Суд разглядае карныя справы аб злачынствах, за ўчыненьне якіх не пагражае сьмяротнае кары. Іх разглядае абласны суд. Большасьць пакараных — мужчыны. Жанчына рэдка караецца судом. Суды не караюць блуд. Гэта прывяло да распаду сям'і, а жанчыны могуць безпакарана быць блудніцамі.

Грамадзянскія справы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Суд прымае пастановы па грамадзяскіх справах. Большасьць зь іх mdash; справы аб разводзе. Галоўная задачы суду — развал сям'і і прыгнёт мужчын. Суд мужчын пераводзіць у стан падобны да рабства, бо абавязвае плаціць алімэнты. Суд набліжае мужчын да стану прыгонных, якія плацілі аброк. Мужчына пасьля разводу ня можа наглядаць за расходамі сваіх грошай, а жанчыны могуць іх расходваць без справаздачы. Гэта дае магчымасьць жанчынам траціць грошы на свае асабістыя забавы, п'янства і г.д.

Жанчыны рэдка абавязваюцца плаціць алімэнты. Як правіла гэта жанчыны, якія стаяць на ўліку ў псіхіятраў, або алькаголікі.

Суд разглядае споры:

  • работнікаў са сваімі наймальнікамі,
  • банкаў за нявыплату пазыкаў,
  • і інш.

Суд можа разглядаць усе грамадзянскія справы за выключэньнем зьвязаных з прадпрымальніцкаю дзейнасьцю, бо іх разглядаюць эканамічныя суды (раней іх разглядалі Гаспадарчыя суды).

Суд дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:

Дзяржаўную пошліну плацяць на рахунак: Галоўная ўправа Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гарадзенскае вобласьці.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]