Суд Фрунзэнскага раёну
Суд Фрунзэнскага раёну м. Менск | |
Даведка | |
---|---|
Папярэднік | Суд Фрунзэнскага раёну БССР |
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Від | дзяржаўная ўстанова |
Задача | караньне за злачынствы, разгляд грамадзянскіх справаў |
Сядзіба | 220092 Беларусь, м. Менск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, д. 1, корп. 2 |
Дзейнічае ў месцах | Фрунзэнскі раён м. Менск |
Службовыя мовы | расейская, беларуская |
Старшыня | Місуна Сьвятлана Эдуардаўна |
Намесьнік | Блізьнюк Юлія Аляксандраўна |
Намесьнік | Мігурскі Аляксей Эдуардавіч |
Управа | Менскі гарсуд |
Галоўная ўправа | Вярхоўны суд Прэзыдэнт |
Зьвязаныя службы | Пракуратура СК РБ міліцыя ДПК РБ КДБ РБ Адвакатура Юстыцыя |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
Колішняя назва | Народны суд Фрунзэнскага раёну м. Менск |
Суд Фрунзэнскага раёну м. Менск[1] — дзяржаўны ўрад, які разглядае карныя справы й грамадзянскія справы і выносіць па іх абавязковыя пастановы.
Суд знаходзіцца: 220092 Беларусь, м. Менск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, д. 1, корп. 2.
Суд мае наступныя пасады:
- старшыня суда,
- намесьнік старшыні суда па грамадзянскіх справах
- намесьнік старшыні суда па карных справах
- судзьдзя.
Увесь асабовы склад прызначаецца Прэзыдэнтам Беларусі і звальняецца таксама Прэзыдэнтам.
Паводле прыкладаў, прадстаўленных у рашэньні Эўрапейскай рады(be) ад 21 чэрвеня 2021 году, падчас пратэстаў у Беларусі (2020—2021) суд дапускаў парушэньні правоў чалавека, падрыў вяршэнства закона, ажыцьцяўляў рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнае апазыцыі[2].
Санкцыі ЭЗ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 21 чэрвеня 2021 году, судзьдзя суда Натальля Бугук была ўнесена ў Чорны сьпіс Эўразьвязу ў тым ліку за «шматлікія палітычна матываваныя пастановы ў дачыненьні да журналістаў і пратэстуючых, у прыватнасьці вынясеньне выраку Кацярыне Бахвалавай (Андрэевай) і Дар’і Чульцовай» і парушэньні правоў на абарону й справядлівы суд(uk)[2]. Гэтым жа рашэньнем у санкцыйны сьпіс былі ўключаны памочнік пракурора суда Аліна Касьянчык за прыцягненьне да крымінальнае адказнасьці журналістак за «відэазапіс мірных акцыяў пратэсту паводле беспадстаўных абвінавачваньняў у „змове“ й „парушэньні грамадзкага парадку“» й за тое, што пастаянна патрабавала доўгатэрміновыя тэрміны зьняволеньня й прыцягвала да крымінальнае адказнасьці членаў грамадзянскай супольнасьці, напрыклад за ўдзел у мірных акцыях пратэсту і ўшанаваньне памяці забітага дэманстранта Аляксандра Тарайкоўскага, а таксама старшы сьледчы суда Ігар Курыловіч у тым ліку за падрыхтоўку палітычна матываванае крымінальнае справы супраць журналістак, якія зафіксавалі мірныя акцыі пратэсту[2].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:
Сьцяг | Правапіс | Назва |
Тарашкевіца | Суд Фрунзэнскага раёну м. Менск | |
Наркамаўка | Суд Фрунзенскага раёна г. Мінск |
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адпаведнасьці з правам Беларусі раённы суд можа спраўляць наступныя дзеяньні:
- разглядае грамадзянскія, крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях:
- ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасьці суда першай інстанцыі,
- па новых абставінах;
- вывучае і абагульняе судовую практыку;
- вядзе і аналізуе судовую статыстыку;
- можа спраўляць іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўствам Беларусі.
Разгляд спраў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раённы суд можа разглядаць любую грамадзянскую і карную справу, якую прыняў для разгляду.
Па стане на 26 красавіка 2022 году ўправа суду:
Пасада | Прозьвішча, Імя, Імя па бацьку |
судзьдзя, старшыня суда |
Місуна Сьвятлана Эдуардаўна |
судзьдзя, Намесьнік |
Блізьнюк Юлія Аляксандраўна |
судзьдзя, Намесьнік |
Мігурскі Аляксей Эдуардавіч |
Аддзел прымусовага выкананьня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Суд мае службу па выкананьню сваіх пастановаў па грамадзянскіх і адміністрацыйных справах. Пастановы па карных справах спраўляюцца міліцыяю.
Аддзел прымусовага выкананьня спаганяе:
- навязкі
- спраўляе пастановы суду ў выглядзе дзеяньняў (вяртае рэч уласьніку і г.д.).
Аддзел прымусовага выкананьня займаецца зьбіраньнем даніны пад назваю алімэнты. Іх спаганяюць без разбору магчымасьці выплаты даніны, без уліку платаздольнасьці. Яшчэ, аддзел прымусовага выкананьня напрыклад спаганяе навязкі за безьбілетны праезд у транспарце, за парушэньне правілаў дарожнага руху, за знаходжаньне ў мэдвыцьвярэзьніку, за запазычаньне ў банку і г.д.
Карныя справы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Суд разглядае карныя справы аб злачынствах, за ўчыненьне якіх не пагражае сьмяротнае кары. Іх разглядае абласны суд. Большасьць пакараных — мужчыны. Жанчына рэдка караецца судом. Суды не караюць блуд. Гэта прывяло да распаду сям'і, а жанчыны могуць безпакарана быць блудніцамі.
Грамадзянскія справы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Суд прымае пастановы па грамадзяскіх справах. Большасьць зь іх mdash; справы аб разводзе. Галоўная задачы суду — развал сям'і і прыгнёт мужчын. Суд мужчын пераводзіць у стан падобны да рабства, бо абавязвае плаціць алімэнты. Суд набліжае мужчын да стану прыгонных, якія плацілі аброк. Мужчына пасьля разводу ня можа наглядаць за расходамі сваіх грошай, а жанчыны могуць іх расходваць без справаздачы. Гэта дае магчымасьць жанчынам траціць грошы на свае асабістыя забавы, п'янства і г.д.
Жанчыны рэдка абавязваюцца плаціць алімэнты. Як правіла гэта жанчыны, якія стаяць на ўліку ў псіхіятраў, або алькаголікі.
Суд разглядае споры:
- работнікаў са сваімі наймальнікамі,
- банкаў за нявыплату пазыкаў,
- і інш.
Суд можа разглядаць усе грамадзянскія справы за выключэньнем зьвязаных з прадпрымальніцкаю дзейнасьцю, бо іх разглядаюць эканамічныя суды.
Сьпіс законаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Суд дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:
- Грамадзянска-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь,
- Гаспадарча-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь,
- Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь,
- Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Пошліна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяржаўную пошліну плацяць на рахунак: Галоўная ўправа Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па м. Менск.
Глядзі таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Судовая ўлада Беларусі
- Судовая ўлада места Менск
- Выканаўчая ўлада Беларусі
- Выканаўчая ўлада Менску
- Міліцыя Беларусі
- Міліцыя места Менск
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Старонка ў сеціве раённага суду места Менск.. Вярхоўны суд Беларусі. Праверана 26 красавіка 2022 г.
- ^ а б в COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 - EUR-Lex(en), 21.06.2021