Кэці Бэйтс
Кэці Бэйтс | |
па-ангельску: Kathy Bates | |
Дата нараджэньня | 28 чэрвеня 1948[1][2][3][…] (76 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінаакторка, кінарэжысэрка, характарная акторка, тэатральная акторка, тэлеактор, акторка, рэжысэрка, акторка агучваньня |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000870 |
Сайт | mskathybates.com |
Кэ́тлін Бэйтс (па-ангельску: Kathleen Bates; нарадзілася 28 чэрвеня 1948 году) — амэрыканская акторка і рэжысёр. Яна атрымала шматлікія ўзнагароды, у тым ліку прэмію «Оскар», дзьве прэміі «Эмі» і дзьве прэміі «Залаты Глёбус».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў Мэмфісе, штат Тэнэсі. Навучалася тэатральнаму майстэрству ў Паўднёвым мэтадысцкім унівэрсытэце, перш чым пераехаць у Нью-Ёрк, каб пачаць акторскую кар’еру[6]. Ад пачатку выконвала нязначныя сцэнічныя ролі, перш чым атрымаць галоўную ролю ў фільме «Адлёт» (1971). Ейны першы сцэнічны выступ за межамі Брадўэю адбыўся ў пастаноўцы «Фанабэрыя» ў 1976 годзе. На працягу 1970-х і пачатку 1980-х гадох яна працягвала выступаць на экране і на сцэне, а таксама атрымала намінацыю на прэмію «Тоні» за найлепшую галоўную жаночую ролю ў 1983 годзе за спэктакль «Ноч, маці».
Выкананьне ролі Эні Ўілкс у фільме жахаў «Мізэры» (1990) азнаменавала ейны галіўудзкі прарыў, які быў пацьвержаны атрыманьнем прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю[7]. Далейшае ўхваленьне атрымалі галоўныя ролі ў фільмах «Далорэс Клэйборн» (1995) і «Бабін дурань» (1998), таксама ролі другога пляну ў кінастужках «Смажаныя зялёныя памідоры» (1991) і «Тытанік» (1997). Апошні з твораў, дзе акторка выканала ролю Маргарэт Браўн, стаўся самым прыбытковым фільмам на той момант. Пасьля Бэйтс была намінаваная на «Оскар» у катэгорыі найлепшай жаночай ролі другога пляну за працы «Асноўныя колеры» (1998), «Пра Шміта» (2002) і «Справа Рычарда Джуэла» (2019).
Дзякуючы працы на тэлевізіі Бэйтс атрымала 14 намінацыяў на прэмію «Эмі», у тым ліку дзьве зь іх за выкананьне галоўнае ролі ў сэрыяле NBC «Закон Гары» (2011—2012). Акторка стала ляўрэаткай прэміі «Эмі» за выдатную ролю запрошанай акторкі ў 9-м сэзоне камэдыйнага сэрыялу «Два з паловай чалавекі» (2012) і прэмію «Эмі» за ролю другога пляну ў міні-сэрыяле 3-га сэзону тэлесэрыялу «Амэрыканская гісторыя жахаў» (2013)[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kathy Bates // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Kathy Bates // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Kathy Bates // filmportal.de — 2005.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #131919830 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Former Students (анг.) — William Esper Studio.
- ^ «Kathy Bates». Biography.com.
- ^ «Kathy Bates movies: 15 greatest films, ranked worst to best, include 'Misery,' 'Dolores Claiborne,' 'Primary Colors'». GoldDerby.
- ^ «Kathy Bates Remembers Winning Her First Emmy». Variety.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кэці Бэйтс (анг.) на сайце IMDb
- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў ЗША
- Ляўрэаты прайм-таймавай прэміі „Эмі“
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус»
- Ляўрэаты прэміі Гільдыі кінаактораў ЗША
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным фільме
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю другога пляну на тэлевізіі
- Акторкі ЗША