Перайсьці да зьместу

Джуліян Мур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джуліян Мур
Julianne Moore
Імя пры нараджэньні Джулі Эн Сьміт
Дата нараджэньня 3 сьнежня 1960 (63 гады)
Месца нараджэньня Фэетвіль, ЗША
Месца вучобы
Занятак акторка
Навуковая сфэра кантроль за абарачэньнем зброі[d] і акторства[d]
Псэўданімы Julianne Moore[1][2][3]
Узнагароды
IMDb ID nm0000194

Джуліян Мур (па-ангельску: Julianne Moore, сапраўднае імя — Джулі Эн Сьміт; нарадзілася 3 сьнежня 1960 году, ЗША) — амэрыканская акторка, ляўрэатка і чатырохразовая намінантка на прэмію «Оскар», прызэрка Бэрлінскага кінафэсту, тройчы ляўрэатка Вэнэцыянскага кінафэсту.

Джуліяна Мур нарадзілася 3 сьнежня 1960 году ў Фэетвілі, штат Паўночная Караліна. Бацька будучай акторкі, Пітэр Мур Сьміт, быў ваенным судзьдзём, а маці, Ганна, была занятая на сацыяльнай працы псыхіятрам. Мур была старэйшым дзіцем у сям’і, дзе ў яе была малодшая сястра Валеры і брат Пітэр Мур Сьміт-малодшы. Усё дзяцінства сям’я правяла ў пераездах з аднаго месцы на іншае; Мур наведвала амэрыканскі каледж у горадзе Франкфурт-на-Майне, Нямеччына, па канчатку якога ў 1979 годзе паступіла ў Школу мастацтваў Бостанскага ўнівэрсытэту. У 1983 годзе яна атрымала ступень бакаляўра і пераехала ў Нью-Ёрк, дзе Джулі Эн Сьміт стала Джуліянай Мур: у Гільдыі актораў апынулася, што яе імя ўжо «занята», таму Мур прыйшлося прыдумаць сабе новае.

Акторка была тройчы замужам: з Сундарам Чакраварці (1983—1985), з Джонам Гулдам Рубінам (1986—1995), і ў цяперашні час у шлюбе з рэжысэрам Бартам Фройндліхам (пара жыве разам з 1996 году, шлюб аформлены са жніўня 2003 году). У Мур і Фройндліха два дзіцяці: сын Калеб (нарадзіўся 4 сьнежня 1997 году) і дачка Ліў Гэлен (нарадзілася 11 красавіка 2002 году).

Джуліяна Мур лічыцца вядучай амэрыканскай характэрнай акторкай, якая можа граць як у фільмах мэйнстрыму, так і ў малабюджэтных незалежных пастаноўках. Мур заўсёды адрозьніваецца адвагай у выбары роляў і акторскай гульні.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джуліян Мурсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Pallardy R. Julianne Moore // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ https://www.purepeople.com.br/famosos/julianne-moore_p3437
  3. ^ https://harpersbazaar.uol.com.br/moda/seis-vezes-em-que-julianne-moore-arrasou-nos-red-carpets/