Іван Гундуліч
Іван Гундуліч | |
па-харвацку: Ivan Gundulić, па-італьянску: Giovanni Francesco Gondola | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 8 студзеня 1589 Дуброўнік, Дуброўніцкая рэспубліка |
Памёр | 8 сьнежня 1638 Дуброўнік, Дуброўніцкая рэспубліка |
Дзеці | Fran Đivo Gundulić[d][1] і Šišmundo Gundulić[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, судзьдзя |
Мова | харвацкая[2][3] |
Іван Гундуліч (8 студзеня 1589, Дуброўнік[4] — 8 сьнежня 1638, там сама) — харвацкі паэт.
Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў барока. Паходзіў з арыстакратычнага роду. Пачаў пісаць у юнацтве. Папулярнасьцю карысталася драма-пастараль «Дубраўка» (паст. 1628). Напісаў рэлігійна-дыдактычныя сачыненьні «Пра веліч боскую» (1621), «Пакаяльныя псалмы цара Давіда» (1621), «Сьлёзы блуднага сына» (1622), а таксама паэму сьвецкага зьместу «Сарамлівы палюбоўнік». Вянком паэтычнай дзейнасьці Гундуліча зьяўляецца эпічная паэма «Асман» (апублікаваная ўпершыню толькі ў 1826 годзе). Паэма, прысьвечаная перамозе польскага войска над туркамі ў Хоцінскай бітве 1621 году, прасякнута ідэямі свабоды, міру. Нараўне з маляўнічым апісаньнем гістарычных падзеяў, яна зьмяшчае элемэнты фантастыкі, народных паданьняў, карціны побыту паўднёваславянскіх народаў, вобразы антычнай міталёгіі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Hrvatski biografski leksikon (харв.) — 1983.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Gundulić, Ivan // CONOR.SI
- ^ Gordana P. Crnković, Ivan Gundulić - Croatian author; Encyclopædia Britannica online.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Іван Гундуліч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў