Андрэй Кім Тэйгон
Сьвяты Кім | |
Сьвяты Кім | |
Сьвяты | |
---|---|
Сьвецкае імя | Андрэй Кім Тэйгон |
Нарадзіўся | 21 жніўня 1821 Solmoe, Танджын, Карэя |
Памёр | 16 верасьня 1846 каля ракі Хан, Хансёнь, Часон |
Шануецца | каталіцтва англіканства |
Услаўлены | Заступнік Карэі |
Бэатыфікаваны | 1925 |
Кананізаваны | 6 траўня 1984 Янам Паўлам II |
Галоўная сьвятыня | Чолтусан, Сэул, Паўднёвая Карэя |
Дзень памяці | 16 верасьня[1] 20 верасьня (у рымскім календары, зь іншымі карэйскімі мучанікамі) |
Патрон | карэйскага сьвятарства |
Атрыбуты | ханбок, гат, крыж, чырвоная стула |
Сьвяты Кім Тэйго́н Андрэа (хангыль: 김대건 안드레아, ханча: 金大建; 1821—1846), больш вядомы як сьвяты Андрэ́й Кім Тэйгон — першы каталіцкі сьвятар карэйскага паходжаньня і сьвяты заступнік Карэі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напрыканцы XVIII стагодзьдзя рыма-каталіцтва паступова пачало пранікаць у Карэю[2] дзякуючы міранам. У 1836 у Карэю ўпершыню прыбылі кансэкраваныя місіянэры з Парыскага таварыства замежных місіяў[3], якія тут ужо пабачылі практыкуючых карэйскіх каталікоў.
Кімавы бацькі належалі да янбанаў і перайшлі ў хрысьціянства, за што ягоны бацька пазьней быў закатаваны, бо ва ўсьцяж канфуцыянскай Карэі практыкаваньне іншых рэлігіяў было забароненае. Кім ахрысьціўся ў 15-гадовым веку і пайшоў на вучобу ў сэмінарыю партугальскай Макао. Пэўны час навучаўся таксама ў Лялямбоі, Бако, Булякан (Філіпіны), дзе ён таксама цяпер ушанаваны. Празь дзевяць гадоў (1844) ён быў высьвячаны на сьвятара ў Шанхаі францускім біскупам Жанам-Жазэфам-Жанам-Батыстам Фэролем. Пасьля гэтага Андрэй Кім вярнуўся ў Карэю, каб прапаведаваць і эвангелізаваць. За часам дынастыі Часон хрысьціяне тут перасьледаваліся і караліся сьмерцю. Каталікам даводзілася практыкаваць веру патаемна. Кім стаў адным зь некалькіх тысячаў хрысьціянаў, якія ў гэты час сталіся пакутнікамі за веру. У 1846 у 25-гадовым веку ён быў закатаваны і абезгалоўлены ля Сэулу на рацэ Хан. Вядомыя ягоныя апошнія словы:
Гэта апошняя гадзіна майго жыцьця, слухайце мяне ўважліва: калі я падтрымліваў кантакты з замежнікамі, гэта было дзеля мае рэлігіі і майго Бога. Гэта дзеля Яго я паміраю. Маё бесьсьмяротнае жыцьцё на пачатковым пункце. Рабецеся хрысьціянамі, калі хочаце стацца шчасьлівымі пасьля сьмерці, бо Бог мае ў плянах вечнае пакараньне для тых, хто адмовіўся спазнаць Яго. | ||
—The Fathers of the London Oratory, tr. // The New Glories of the Catholic Church. — London: Richardson and Son, 1859. — С. 118. |
Фэроль, першы біскуп Карэі, перад уласнай сьмерцю ад зьняможаньня 3 лютага 1853 пажадаў быць пахаваным побач з Кімам: «Ніхто ня ведае, як мне было гаркотна страціць гэтага маладога мясцовага сьвятара. Я любіў яго так, як бацька любіць сына; мне ўцешна ведаць пра ягонае вечнае шчасьце»[4].
6 траўня 1984 року Папа Ян Павал II падчас наведваньня Карэі кананізаваў Кіма зь яшчэ 102 карэйскімі мучанікамі. Іхні памятны дзень адзначаецца 20 верасьня.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Martirologio (італ.). Ватыкан. Праверана 9 студзеня 2017 г.
- ^ Butler's Lives of the Saints / Michael Walsh, ed. — New York: HarperCollins Publishers, 1991. — С. 297.
- ^ The Liturgy of the Hours Supplement. — New York: Catholic Book Publishing Co., 1992. — С. 17–18.
- ^ The Fathers of the London Oratory, tr. // The New Glories of the Catholic Church. — London: Richardson and Son, 1859. — С. 118.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- The Lives of the 103 Korean Martyr Saints (2): St. Kim Tae-gon Andrew // Catholic Bishops' Conference of Korea Newsletter. — 1999. — № 27.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Андрэй Кім Тэйгон — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Catholic Online (анг.)
- Энцыкляпэдыя Новага сьвету (анг.)