Перайсьці да зьместу

Аўтаномія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аўтано́мія (па-грэцку: αυτος — «сам» і па-грэцку: νομος — «закон») — права на самастойнае ажыцьцяўленьне пэўных функцыяў дзяржаўнай улады ці на кіраваньне якой-небудзь часткай дзяржавы, дадзенае агульнадзяржаўнай канстытуцыяй. Аўтаномія звычайна будуецца паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага прынцыпу й можа мець розную арганізацыю — рэспубліка, акруга, вобласьць, асобная нацыянальная альбо рэлігійная супольнасьць[1]. Адрозьніваюць адміністрацыйную, палітычную аўтаномію. Палітычная аўтаномія, як правіла, даецца тэрыторыям, кампактна заселеным нацыянальнымі супольнасьцямі, што вызначаюцца асаблівасьцямі мовы, мэнтальнасьці, эканамічнага, палітычнага й культурнага разьвіцьця. Палітычная аўтаномія азначае права нацыянальна-тэрытарыяльнага ўтварэньня самастойна ажыцьцяўляць ўнутранае кіраваньне.

Нацыянальна-культурная аўтаномія — свабоднае, самастойнае функцыянаваньне й разьвіцьцё нацыянальных культур асобных этнічных супольнасьцяў, што грунтуецца на канстытуцыі ці іншых заканадаўчых актах краіны. Можа існаваць у форме нацыянальных радаў, школаў, культурна-асьветніцкіх установаў і інш[1].

Царкоўная аўтаномія — самастойнасьць, незалежнасьць царквы ў пытаньнях унутранага кіраваньня, аўтакефалія[1].

  1. ^ а б в Аўтаномія // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 117. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7