Перайсьці да зьместу

Бержнікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бержнікі
польск. Berżniki
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сейненскі
Гміна: Сейны
Вышыня: 129 м н. у. м.
Насельніцтва: 320 чал. (2005)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 16-500
Нумарны знак: BSE
Геаграфічныя каардынаты: 54°4′59.9″ пн. ш. 23°27′0.0″ у. д. / 54.083306° пн. ш. 23.45° у. д. / 54.083306; 23.45Каардынаты: 54°4′59.9″ пн. ш. 23°27′0.0″ у. д. / 54.083306° пн. ш. 23.45° у. д. / 54.083306; 23.45
Бержнікі на мапе Польшчы
Бержнікі
Бержнікі
Бержнікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бе́ржнікі (польск. Berżniki) — вёска ў Польшчы, на беразе возера Келігу. Уваходзяць у склад гміны Сейны Сейненскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзяцца за 7 км на паўднёвы ўсход ад Сейнаў, за 109 км на поўнач ад Беластоку.

Бержнікі — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Бержнікі ўпамінаюцца ў 1-й палове XV ст., калі яны ўваходзілі ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1547—1557 гадох вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала тут мястэчка.

У 1559 годзе Бержнікі атрымалі Магдэбурскае права. У канцы XVI ст. мястэчка стала цэнтрам нягродавага староства.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Бержнікі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. У 1810 годзе расейскія ўлады пазбавілі мястэчка Магдэбурскага права. На 1827 год у Бержніках было 55 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Бержнікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Бержнікі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сувальскага павету Беластоцкага ваяводзтва.

За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1939—1945 гадох Бержнікі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1973—1976 гадох вёска была цэнтрам сельскай гміны. У 1975—1998 гадох Бержнікі ўваходзілі ў склад Сувальскага ваяводзтва.

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 464 чал.[1]
  • XX стагодзьдзе: 1929 год — 323 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 320 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1819)
  • Млын (XIX ст.)
  • Могілкі каталіцкія з капліцай (1846)
  1. ^ Chlebowski B. Berżniki // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 156.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]