Брэтань
Брэтань | |
Bretagne | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Францыя |
Статус | рэгіён |
Уваходзіць у | Брэтанія |
Адміністрацыйны цэнтар | Рэн |
Улучае | Дэпартамэнты: Кот-д’Армор (22) Фіністэр (29) Іль і Вілен (35) Марбіян (56) 17 акругаў 204 кантоны 1268 камунаў |
Дата ўтварэньня | 4 чэрвеня 1960[1] |
Прэзыдэнт савету | Жан-Іў Лё Дрыян |
Прэфэкт | Патрык Стрзада |
Мовы ва ўжытку | француская, брэтонская, галё |
Насельніцтва (2014) | 3 273 343 (10-е месца) |
Шчыльнасьць | 120 чал./км² |
Плошча | 27 208 км² (12-е месца) |
Месцазнаходжаньне Брэтані | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +1 |
Код ISO 3166-2 | FR-BRE |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Брэтань (па-француску: Bretagne, па-брэтонску: Breizh, галё: Bertaèyn) — рэгіён на захадзе Францыі, які займае прыкладна 80% ад гістарычнай правінцыі Брэтанія. У францускай мове ў абодвух выпадках ўжываецца паняцьце Bretagne. Мяжуе на паўночным усходзе з Нармандыяй (да 1 студзеня 2016 — з былым рэгіёнам Ніжняя Нармандыя), на ўсходзе й паўднёвым усходзе — з Пэі-дэ-ля-Люар, а на поўначы, захадзе й поўдні абмываецца Атлянтычным акіянам. Гэтая паўвыспа — самы заходні рэгіён кантынэнтальнай Францыі. Плошча 27 208 км². Насельніцтва па стане на 2014 год складала 3 273 343 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзяць 4 дэпартамэнты: Кот-д’Армор, Фіністэр, Іль і Вілен і Марбіян. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Рэн (211 373 жыхароў). Буйным горадам зьяўляецца таксама Брэст (139 386 жыхароў). У адрозьненьне ад большасьці рэгіёнаў Францыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 2014 году, якая набыла моц з 1 студзеня 2016, Брэтань не закранула, і межы рэгіёну засталіся бяз зьменаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брэтань — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|