Варакляны
Варакляны лац. Varaklany | |||||
лат. Varakļāni | |||||
Сядзіба Борхаў | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1928 | ||||
Краіна: | Латвія | ||||
Рэгіён: | Латгалія | ||||
Край: | Вараклянскі | ||||
Плошча: | 5,33 км² | ||||
Вышыня: | 107 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 1960 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 367,73 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +371 | ||||
Паштовы індэкс: | LV-4838 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°36′28″ пн. ш. 26°45′18″ у. д. / 56.60778° пн. ш. 26.755° у. д.Каардынаты: 56°36′28″ пн. ш. 26°45′18″ у. д. / 56.60778° пн. ш. 26.755° у. д. | ||||
Варакляны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.varaklani.lv/ |
Варакляны, Варкляны (лат. Varakļāni) — места ў Латвіі, на рацэ Кажаве. Адміністрацыйны цэнтар Вараклянскага краю. Плошча 5,33 км². Насельніцтва на 2016 год — 1960 чалавек. Знаходзяцца на аўтамабільнай дарозе Екабпілс — Люцын
Варкляны — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваліся палацава-паркавы комплекс Борхаў, касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і капліца Сьвятога Віктара, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Варкляны (ням. Warkland) датуецца 1226 годам. Пад 1458 годам яны ўпамінаюцца як мястэчка. У 1538 годзе Варкляны перайшлі да Борхаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Варкляны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. тут было 110 будынкаў[2].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Варкляны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1920 годзе Варкляны ўвайшлі ў склад Латвіі. 11 лютага 1929 году яны атрымалі статус места.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 1810 чал., зь іх 364 каталікі і 1365 юдэяў
- XXI стагодзьдзе: 2016 год — 1960 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца Сьвятога Віктара (1814)
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1851—1854)
- Лютэранская кірха (1874)
- Сядзіба Борхаў (1783—1789)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Палац Борхаў
-
Капліца Сьвятога Віктара
-
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
-
Лютэранская кірха
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā
- ^ Manteuffel G. Warklany // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 956.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|