Ганна Гайльман
Ганна Гайльман | |
Anna Heilman | |
Імя пры нараджэньні | Хана Вайцблюм |
---|---|
Дата нараджэньня | 1 сьнежня 1928 |
Месца нараджэньня | Варшава, Другая Польская рэспубліка |
Дата сьмерці | 1 траўня 2011 (82 гады) |
Месца сьмерці | Атава, Канада |
Занятак | змагар супраціву |
Вядомая як | дзяячка жыдоўскага руху супраціву |
Бацька | Якуб Вайцблюм |
Маці | Рэбэка Вайцблюм |
Муж | Джошуа Гайльман |
Дзеці | 2 дачкі |
Га́нна Га́йльман (па-польску: Anna Heilman), у дзявоцтве Хана Вайцблюм (польск. Chana Wajcblum; 1 сьнежня 1928, Варшава, Другая Польская рэспубліка — 1 траўня 2011, Атава, Канада) — адна з выжылых вязьняў Аўшвіцу, якія ўдзельнічалі ў змове па падрыве крэматорыю.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ганна нарадзілася ў асыміляванай жыдоўскай сям’і сярэдняга дастатку Якуба і Рэбэкі Вайцблюм, глухіх бацькоў[1]. Якуб нарадзіўся ў Варшаве і валодаў заводам па перапрацоўцы драўніны Snycerpol, дзе працавалі глухія. Рэбэка Вайцман нарадзілася ў Пружане ў заможнай сям’і. Акрамя Ганны, у сям’і былі яшчэ дзьве старэйшыя сястры — Сабіна і Эстэр. Іхні дом знаходзіўся на вуліцы Мілі, 38. Пасьля стварэньня Варшаўскага гета непадалёк ад іх разьмясьцілася штаб-кватэра Жыдоўскай баявой арганізацыі. Сабіна здолела зьбегчы з будучым мужам у Савецкі Саюз, а стуль — у Швэцыю. Ганна далучылася да моладзевай падпольнай арганізацыі Га-шамэр Га-цаір.
У траўні 1943 іхнюю сям’ю вывезьлі ў Майданэк, дзе бацькоў забілі. Эстусю і Ганну ў верасьні таго ж году прывезьлі ў Аўшвіц. Яны трапілі на працу на парахавую фабрыку і ўдзельнічалі ў змове з чальцамі зондэркаманды, якія плянавалі ўзарваць адзін з крэматорыяў. Хана, Ружа Работа, Ала Гертнэр, Рэгіна Штафірштайн, Ружа Грунапфэль, Хадася Златніцкая, Марта Біндыгер, Геня Фішэр, Інга Франк і сястра Хані Эстэр выносілі з фабрыкі порах у прышытых знутры вопраткі кішэнях, у хустках на галаве і нават пад пазногцямі да ў далонях. Бунт зондэркаманды ў IV крэматорыі пачаўся 7 кастрычніка 1944, крэматорый быў значна пашкоджаны, але ўсе сябры зондэркаманды загінулі. Эстэр Вайцблюм, Алу Гертнэр, Ружу Работу і Рэгіну Штафірштайн месяц катавалі ў лягерным бункеры, аднак тыя ня выдалі імёны астатніх змоўшчыц[2]. 5 студзеня 1943 року чатырох жанчыў павесілі, а 18 студзеня з падыходам савецкіх войскаў лягер быў эвакуяваны ў Равэнсбрук. 2 траўня 1945 року Ханя зь іншымі вязьнямі была вызваленая савецкімі войскамі ў Нойштат-Глеве.
Апынуўшыся ў Бэльгіі, у траўні 1946 року Ганна эмігравала ў Палестыну пад брытанскім мандатам. Тут яна сустрэлася з сваёй сястрой Сабінай і скончыла школу. 7 сакавіка 1947 року выйшла за Ешуа Гайльмана, які зьехаў з Польшчы за тыдзень да пачатку Другой сусьветнай вайны. У Ізраілі Ганна атрымала спэцыяльнасьць сацыяльнага работніка і мела двух дачок.
Ешуа знайшоў працу настаўніка ідышу ў ЗША, а ў 1958 року забраў да сябе ў Бостан усю сям’ю. У 1960 яны пераехалі ў Атаву, дзе Ешуа атрымаў пасаду дырэктара жыдоўскай школы. Ганна працавала сацыяльным работнікам у атаўскім Таварыстве дапамогі дзецям. Выйшла на пэнсію ў 1990.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1991 року ў Яд Вашэме адбылося адкрыцьцё помніку закатаваным Эстэр Вайцблюм, Рэгіне Штафірштайн, Але Гертнэр і Розе Рабоце. Тады Ганна Гайльман паведаміла, што ў канцлягеры вяла ўласны дзёньнік, які зьнік падчас аднаго зь ператрусаў. Зяць запісаў ейныя вусныя ўспаміны ў перакладзе ангельскай мовай, і ў 2001 року яны выдалі мэмуары пад назвай «Never Far Away: The Auschwitz Chronicles of Anna Heilman». У 2002 року кніга атрымала Кніжную прэмію Атавы[3].
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2003 року стала адной з гераіняў дакумэнтальнага фільму Unlikely Heroes, прысьвечанаму жыдоўскаму супраціву ў Другой сусьветнай вайне[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Anna Heilman (1928—2011) (анг.) Jewish Virtual Library Праверана 8 сакавіка 2021 г.
- ^ Berman, Kathryn Mothers, Sisters, Resisters: Oral Histories of Women Who Survived the Holocaust. Yad Vashem. Праверана 8 сакавіка 2021 г.
- ^ Martin, Sandra (15 ліпеня 2001) Auschwitz saboteur, resistance hero became Ottawa social worker (анг.). The Globe and Mail. Праверана 8 сакавіка 2021 г.
- ^ Unlikely Heroes (2003) (анг.) IMDb Праверана 8 сакавіка 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 1 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Памерлі 1 траўня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Удзельнікі жыдоўскага супраціву падчас Галакосту
- Польскія жыды
- Польскае падпольле ў Другой сусьветнай вайне
- Вязьні Майданэку
- Выжылі ў Асьвенціме
- Вязьні Равэнсбруку
- Польскія эмігранты
- Ізраільскія імігранты
- Польскія жанчыны ў войнах
- Вязьні Варшаўскага гета
- Удзельніцы рухаў супраціву падчас Другой сусьветнай вайны
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі ў Атаве
- Сябры Га-шамэр Га-цаір
- Палякі ў Канадзе