Гербут
Гербут лац. Gierbut / Hierbut | |
Gerboth Gerbodo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gero + Boto Gero + Bodo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гірбуд, Гірбут, Кербут, Кірбут |
Зьвязаныя імёны | Бутгер |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гербут» |
Гербут (Гірбут, Кербут, Кірбут, Гірбуд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гербота або Кербота, пазьнейшае Гербат (Gerboto, Kerboto, Gerboth), Гербода (Gerbodo) і Ботгер або Бутгер (Botgerus, Butger[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гервід, Гермонт; германскія імёны Gerolt, Gervida, Geromont) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[4] або ад асновы -буд- (-бод-)[5].
У Прусіі бытавала імя Гарбот (Гарбут): Garbot (1353 год)[6], Garbute (1398 год)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Garbote (1299 год)[7]; Kirbut (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[8]; которымъ жо людямъ имена суть: <…> Грицъ а Шудилъ Кгербутовичи (28 ліпеня 1530 году)[9]; именемъ матки своее кнегини Анъдреевое Збаражъское, кнегини Ганъны Геръбутовны (28 траўня 1558 году)[10]; Adam Kirbut (21 жніўня 1780 году)[11]; wieś Cynejki… Stanisław Gierbutowicz (1782 год)[12]; Adam Kirbut[13], Adam Girbud[14], Adam Girbut[15], Jan Kirbutt[16] (9 лютага 1791 году).
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Якуб Кірбутавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[17]
- Іван Кірбут — жыхар маёнтку Цімкавічаў, які ўпамінаецца ў 1670 годзе[18]
- Васіль і Лаўрын Кірбуты — жыхары маёнтку Цімкавічаў, якія ўпамінаецца ў 1691 годзе[19]
- Андрэй, Кандрат, Сямён і Фёдар Кірбуты — жыхары маёнтку Цімкавічаў, якія ўпамінаецца ў 1713 годзе[20]
- Лаўрын Кірбут — войт вёскі Доўгага маёнтку Цімкавічаў, які ўпамінаецца ў 1713 годзе[20]
- Адам Гірбут (Гірбуд) — літоўскі шляхціч з Ковенскага павету Троцкага ваяводзтва
- Гербутовічава — сялянка з ваколіцаў Жосьляў, якая ўпамінаецца ў 1826 годзе[21]
У гістарычных пісьмовых крыніцах беларускага арэалу адзначалася імя Кербут (Керрбут)[22].
Гербуты[23] і Кірбуты[24] (Kirbut) гербу Корвін[25] — літоўскія шляхецкія роды.
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Гірбуты[26].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Arkiv för nordisk filologi. Vol. 94, 1979. S. 157.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 577.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ^ а б Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 28.
- ^ Dukavičienė I. XIII amžiaus prūsų asmenvardžiai prūsų registre // Acta linguistica Lithuanica. T. 72, 2015. P. 236.
- ^ Būga K. Apie lietuvių asmens vardus. — Vilnius, 1911. P. 26.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 221.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 106.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 325.
- ^ Vyskupo Ignoto Jokūbo Masalskio Kauno dekanato vizitacija 1782 m. — Vilnius, 2001. P. 260.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 460.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 463.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 466.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 483.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 209.
- ^ Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII―XVIII вв.: Владение Тимковичи. — Минск, 1982. С. 48.
- ^ Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII―XVIII вв.: Владение Тимковичи. — Минск, 1982. С. 80.
- ^ а б Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII―XVIII вв.: Владение Тимковичи. — Минск, 1982. С. 119.
- ^ Тяжбы литовских крестьян и жителей местечек с управителями имений: сборник документов. Ч. 3. — Вильнюс, 1959. С. 67.
- ^ Гурская Ю. Древние фамилии в онимических системах славянских и балтийских языков // Respectus Philologicus. Т. 21 (26), 2012. P. 145.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Г, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 289.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 195.