Гуам
Гуам Guåhån Guam | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Where America's Day Begins» | |||||
Дзяржаўны гімн: «Fanohge Chamoru» | |||||
Афіцыйная мова | ангелькая чамора | ||||
Сталіца | Хагатна | ||||
Найбуйнейшы горад | Дэдэда | ||||
Форма кіраваньня | залежная тэрыторыя Джо Байдэн Лу Герэра | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
190-е месца ў сьвеце 541,3 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
181-е месца ў сьвеце 178 000 320/км² | ||||
СУП • агульны (2000) • на душу насельніцтва |
167-е месца ў сьвеце $2,5 млрд $15 000 | ||||
Валюта | Даляр ЗША (USD) | ||||
Часавы пас • улетку |
UTC+10 (UTC+10) +10 (UTC+10) | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .gu | ||||
Тэлефонны код | +1 671 | ||||
Гуа́м (па-ангельску: Guam) — востраў у архіпэлягу Марыянскіх астравоў у Ціхім акіяне, якая належыць ЗША.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выспа была адкрытая 6 сакавіка 1521 году Фэрнанам Магеланам і атрымала назву Зладзейская выспа, таму што мясцовыя жыхары не разумелі, што такое ўласнасьць і скралі з карабля дробныя рэчы. У 1668 годзе на выспу прыбылі першыя гішпанскія місіянэры. У 1898 годзе, пасьля гішпана-амэрыканскай вайны выспа была перададзена ЗША.
Пад час Другой сусьветнай вайны, у 1941 годзе выспа была акупаваная Японіяй. Акупацыя цягнулася да 21 ліпеня 1944 году. У 1950 годзе кіраўніцтва над выспай перайшло ад Вайскова-марскога флёту ЗША Міністэрству замежных справаў, тут была прынятая канстытуцыя, сфармаваны парлямэнт, жыхарам было падаравана амэрыканскае грамадзянства. З гэтага часу Гуам атрымаў унутраную аўтаномію, якая была пашыраная ў 1970 годзе.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гуам зьяўляецца тэрыторыяй залежнай ад ЗША. Урадам выспы кіруе губэрнатар, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах. Грамадзяне Гуаму адначасова зьяўляюцца грамадзянамі ЗША, але яны ня маюць права галасаваць у прэзыдэнцкіх выбарах ЗША.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выспа мае вульканічнае паходжаньне, абкружаная каралавымі рыфамі. Знаходзіцца ў паўночнай частцы Ціхага акіяна, паміж Гаваямі і Філіпінамі. Гуам — гэта самая вялікая і самая паўднёвая выспа з Марыянскіх выспаў.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гуам дзеліцца на 19 акругаў:
- Агат
- Асан-Маіна
- Барыгада
- Чалан Пага-Ардот
- Дэдэда
- Хагатна
- Хагатна Хэйтс
- Інараян
- Мангілао
- Мерыза
- Монгмонг-Тота-Маітэ
- Піці
- Санта Рыта
- Сынаяна
- Талафофа
- Тамунінг
- Уматак
- Юіга
- Ёна
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асновай эканомікі Гуаму зьяўляецца абслугоўваньне амэрыканскай вайсковай базы і турызм. Разьвіцьцё атрымала і рыбная лоўля.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва Гуаму складаецца з наступных этнічных групаў:
- чаморы — 37,1%
- філіпінцы — 26,3%
- эўрапэоіды — 6,5%
- іншыя — 30,1%.
Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца каталіцызм (85%). Мовамі, якімі карыстаюцца жыхары выспы зьяўляюцца: ангельская (38,3%), чамора (22,2%), філіпінская (22,2%), іншыя (17,8%).