Перайсьці да зьместу

Дані Ольма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дані Ольма
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 траўня 1998(1998-05-07)[1] (26 гадоў)
Рост 176 см
Вага 68 кг
Пазыцыя атакуючы паўабаронца, паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барсэлёна
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2015
2015—2020
2020—2024
2024—
Дынама-2 Заграб
Дынама Заграб
РБ Ляйпцыг
Барсэлёна
15 (1)
80 (20)
107 (17)
3 (3)
Зборныя
2019— Гішпанія 40 (11)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
5 верасьня 2024.

Даніе́ль О́льма Карваха́ль (па-гішпанску: Daniel Olmo Carvajal; нар. 7 траўня 1998 году) — гішпанскі футбаліст, нападнік клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Таксама можа згуляць атакуючага паўабаронцу ды заняць месца на левым флянзе нападу[2].

Як ураджэнец Каталёніі, Ольма спачатку далучыўся да акадэміі «Эспанёлу», але праз год перайшоў у Ля-Масію, якая ёсьць акадэміяй «Барсэлёны». 31 ліпеня 2014 году ў веку 16 гадоў гулец нечакана далучыўся да харвацкага «Дынама»[3]. Дэбютаваў у прафэсійным футболе 7 лютага 2015 году ў матчы супраць сталічнай «Лякаматывы»[4]. Свой першы гол забіў у матчы Кубка Харватыі 22 верасьня. Нападнік быў крыўдзіцелем «Оштрца»[5]. 26 жніўня 2016 году Ольма склаў з клюбам чатырохгадовы кантракт[6]. Сталае месца ў першай камандзе гішпанец здабыў толькі з сэзону 2017—2018 гадоў, а ўжо ў наступным сэзоне Ольма быў абраны найлепшым футбалістам чэмпіянату Харватыі[7].

Ольма ў кашулі «РБ Ляйпцыгу» ў матчы Супэркубка Нямеччыны ў 2022 годзе.

25 студзеня 2020 году Ольма прыяднаўся да клюбу Бундэсьлігі «РБ Ляйпцыгу», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[8]. Ужо праз тыдзень гулец запачаткаваў выступы на нямецкай зямлі ў нічыйным матчы супраць мёнхэглядбаскай «Барусіі», зьявіўшыся на 69-й хвіліне сустрэчы. 9 лютага футбаліст выйшаў у першай адзінаццатцы ў матчы супраць «Баварыі», але быў заменены на 69-й хвіліне. Свае першыя два галы ўлучыў у браму «Гофэнгайму», а матчы гэтак і скончыўся зь лікам 2:0[9]. 12 жніўня 2023 году Ольма ўчыніў хет-трык у Супэркубку Нямеччыны, забіўшы адзіныя галы ў матчы ў браму «Баварыі»[10].

9 жніўня 2024 году Ольма вярнуўся ў клюб сваёй моладзевай кар’еры «Барсэлёну», склаўшы шасьцігадовую працоўную дамову на суму каля 60 мільёнаў эўра[11][12].

Ольма атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Гішпаніі ў лістападзе 2019 году на адборачныя матчы да чэмпіянату Эўропы 2020 году супраць зборных Мальты і Румыніі, пасьля таго як Гішпанія ўжо кваліфікавалася на турнір. Гулец дэбютаваў 15 лістапада, выйшаўшы на замену замест Альвара Мараты на 66-й хвіліне і забіў праз тры хвіліны ў хатняй пераможнай гульні супраць зборнай Мальты, якая скончылася зь лікам 7:0[13]. Другі дэбютант Паў Торэс таксама ўлучыў мяч у браму астраўлянаў, што зрабілася першым выпадкам за 30 гадоў, калі два гішпанцы забілі ў сваіх першых матчах у складзе зборнай[14].

«Дынама»:

«РБ Ляйпцыг»:

Гішпанія:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]