Перайсьці да зьместу

Дзевятковая сыстэма зьлічэньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дзевятковая сыстэма зьлічэньня — пазыцыйная сыстэма зьлічэньня, якая мае аснову = 9. Для запісу лікаў звычайна ўжываюцца лічбы з 0 па 8.

Першыя лікі дзевятковай і дзесятковай сыстэм:

Дзевятковая123456781011121314
Дзесятковая12345678910111213

Табліца множаньня дзевятковай сыстэмы:

*12345678
112345678
2246811131517
336101316202326
448131722263135
5511162227333844
6613202633404653
7715233138465462
8817263544536271

Запіс у дзевятковай сыстэме лічэньня можа выкарыстоўвацца дзеля сьціслага прадстаўленьня інфармацыі, запісанай у тройкавай.

За выключэньнем 3, ніводны просты лік у дзевятковай сыстэме ня скончваецца на 0, 3 ці 6, таму што ўсе падобныя лікі дзеляцца на 3.

Дзевятковы лік дзеліцца на 2, 4 ці 8, калі сума лічбаў, якія складаюць яго, дзеліцца на два, чатыры ці восем адпаведна.