Дом на Рынку (Нясьвіж)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Дом рамесьніка
| |
Дом на Рынку
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Нясьвіж |
Каардынаты | 53°13′15.51″ пн. ш. 26°41′00.82″ у. д. / 53.220975° пн. ш. 26.6835611° у. д.Каардынаты: 53°13′15.51″ пн. ш. 26°41′00.82″ у. д. / 53.220975° пн. ш. 26.6835611° у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] і барока |
Статус | Ахоўная зона |
Дом рамесьніка | |
Дом рамесьніка на Вікісховішчы |
Дом рамесьніка (таксама Гданьскі дом) — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Нясьвіжы. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a], уваходзіў у склад адзінага ансамблю пляца. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваны дом рамесьніка на Рынку ў Нясьвіжы збудавалі ў 1721 годзе. На 1-м паверсе разьмяшчаліся складзкія памяшканьні і крамы, на другім — жылыя пакоі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX ст. з боку двара прыбудавалі памяшканьне.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1990-я гады будынак рэканструявалі пад бібліятэку.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры барока. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з паўпадвалам. Першы паверх мураваны, другі з драўляных канструкцыяў. Галоўны тарцовы фасад выходзіць на лінію забудовы вуліцы і мае выгляд адзінага фігурнага шчыта, які закрывае больш вузкі паверх з 2-схільным дахам. Сымэтрычна цэнтральнай восі разьмяшчаюцца прастакутныя аконныя праёмы. У цэнтры фасаду галоўны ўваход, над якім разьмяшчаецца балькон з ажурнай мэталічнай літой агароджай. Невялікі аркавы праём і дзьве маленькія нішы ў завяршэньні фасаднага шчыта аздабляюцца ляпнінай і дэкаратыўнымі ліштвамі. Фігурны абрыс шчыта падкрэсьліваецца тонкім прафіляваным карнізам.
Уваход на другі паверх з боку дваровага фасаду[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1912 г.
-
Я. Булгак, 1912—1914 гг.
-
1915—1917 гг.
-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
А. Віслоцкі, 1923 г.
-
А. Абухоўскі, 1927 г.
-
да 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
З боку вуліцы
-
Бакавы фасад
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Чапаева, 4/2
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Чарняўская Т. Нясвіжскі «Дом на Рынку» // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 370.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясьвіжскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2001. — 628, [1] с. ISBN 985-11-0206-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 611Г000479 |