За праўду (1944)
Выгляд
«За праўду» — газэта. Выдавалася 24 лютага — 29 чэрвеня 1944 году ў Наваградку на беларускай мове пад кантролем нямецкіх акупацыйных уладаў. Адказны рэдактар Міхась Рагуля.
Друкавала інфармацыю і камэнтары пра падзеі на франтах 2-й сусьветнай вайны, пастановы акупацыйных уладаў і Беларускай цэнтральнай рады, прамовы лідэраў беларускіх арганізацыяў. Пісала пра дзейнасьць Беларускай народнай самапомачы, Саюзу беларускай моладзі, барацьбу супраць савецкіх партызанскіх атрадаў.
На старонках газэты зьмешчаны нарысы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі (пра Льва Сапегу, гісторыю Нясьвіжу, вясельныя звычаі Наваградчыны і іншае), вершаваныя і празаічныя творы А. Каханоўскай, Тодара Лебяды, А. Чэмера, Я. Шыпшыны і інш.
Выйшла 37 нумароў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «За праўду» / Сяргей Жумар // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2