Перайсьці да зьместу

Зінаіда Мажэйка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мажэйка.
Зінаіда Якаўлеўна Мажэйка
Дата нараджэньня 6 сьнежня 1933(1933-12-06)
Месца нараджэньня Ворша, Беларуская ССР, СССР
Дата сьмерці 8 сакавіка 2014(2014-03-08) (80 гадоў)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца вучобы Беларуская дзяржаўная кансэрваторыя (1961)
Занятак навукоўца, прафэсарка ўнівэрсытэту, музыказнаўца
Навуковая сфэра этнамузыкалёгія, фальклярыстыка, аўдыёвізуальная антрапалёгія
Месца працы Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы НАНБ
Вядомая як этнамузыколяг
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства[d] (1992)
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1994)

Зінаіда Якаўлеўна Мажэйка (6 сьнежня 1933; Ворша, цяпер Віцебская вобласьць, Беларусь — 8 сакавіка 2014; Менск, цяпер Беларусь[1]) — беларуская этнамузыказнаўца. Доктар мастацтвазнаўства (1992). Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1987). Уваходзіць у сьпіс 200 найбольш вядомых жанчын-інтэлектуалаў сьвету[2].

У 1961 годзе скончыла Беларускую кансэрваторыю. 3 1962 году ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі. Працавала ў галіне тэарэтычнай этнамузыкалёгіі і практычнай фальклярыстыкі.

Асноўныя дасьледаваньні прысьвечаныя сыстэмнай тыпалёгіі беларускага песеннага фальклёру, яго арэальным і сацыялягічным аспэктам.

Арганізатар музычна-этнаграфічных канцэртаў, падрыхтавала грамплястынкі, у тым ліку „Музычны фальклёр Беларускага Палесься“ (Гран-пры ЮНЭСКА 1988 г.), распрацоўвала праграмы аўдыёвізуальнай антрапалёгіі (сцэнары да 6 музычна-этнаграфічных фільмаў).

Была сцэнарысткай і палявой рэжысэркай дакумэнтальных музычна-антрапалягічных кінафільмаў:

  • „Палескія калядкі“ (Беларусьфільм, «Летапіс», 1972)
  • „Голоса веков“ (Беларусьфільм, «Летапіс», 1979)
  • „Память столетий“ (Беларусьфільм, «Летапіс», 1982)
  • „Крывыя вечары“ (Беларусьфільм, «Летапіс», 1993)
  • „Рух зямлі“ (Беларусьфільм, «Летапіс», 1999)
  • Песенная культура Беларускага Палесься (1971)
  • Песьні беларускага Паазер’я (1981)
  • Каляндарна-песенная культура Беларусі: Вопыт сыстэмна-тыпалягічнага дасьледаваньня (1985)
  • Вясельле: Мелодыі (у суаўт., 1990)
  • Народна-песенная культура Беларусі ў агульнаславянскім кантэксьце: Да пытаньня параўнальных дасьледаваньняў на ўзроўні песенных сыстэмаў (1998)
  • Песьні Беларускага Падняпроўя (у суаўт., 1999)
  • Экология традиционной народно-музыкальной культуры (2011)
  1. ^ Памерла заснавальніца беларускай этнамузыкалёгіі Зінаіда Мажэйка // Тузін гітоў, 11 сакавіка 2014 г. Праверана 28 красавіка 2014 г.
  2. ^ Вянок памяці: Зінаіда Мажэйка // Радыё «Свабода», 11 сакавіка 2014 г. Праверана 28 красавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]