Канчыта Вурст
Канчыта Вурст | |
Томас Нойвірт | |
На конкурсе песьні Эўрабачаньне 2014 | |
Дата нараджэньня | 6 лістапада 1988[1][2][3][…] (35 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Прафэсія | сьпявак |
Гады дзейнасьці | 2006 — цяпер |
Псэўданімы | Conchita Wurst[4], Conchita[4] і Tom Neuwirth |
Жанры | поп[5] |
Вакал | lyric tenor[d] |
Інструмэнты | клярнэт[d] і голас[d][4] |
Псэўданімы | Conchita Wurst[4], Conchita[4] і Tom Neuwirth |
Лэйблы | Sony Music[d] і Sony Music Entertainment Austria[d] |
Узнагароды | |
Сайт | conchitawurst.com (анг.) |
Томас Нойвірт (па-нямецку: Thomas Neuwirth; нар. 6 лістапада 1988 году, Гмундэн, Аўстрыя) — аўстрыйскі поп-сьпявак, больш вядомы пад псэўданімам Канчыта Вурст (па-нямецку: Conchita Wurst) — пераможца конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2014»[6].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Том Нойвірт нарадзіўся 6 лістапада 1988 году ў горадзе Гмундэн, дзяцінства правёў у Штырыі, на паўднёвым усходзе Аўстрыі. Скончыў Школу моды ў Грацы ў 2011 годзе[7].
У 2006 годзе Том Нойвірт браў удзел у трэцім сэзоне аўстрыйскага кастынг-шоў для маладых поп-выканаўцаў Starmania. У гэты ж час ён зрабіў камін-аўт як гей[8]. Том заняў у гэтым конкурсе другое месца, саступіўшы першае Надзін Бейлер. У 2007 годзе ён заснаваў поп-рок бой-бэнд Jetzt anders!, які праіснаваў некалькі месяцаў.
Канчыта Вурст
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Том Нойвірт атрымаў шырокую папулярнасьць у сцэнічнай выяве Канчыты Вурст. Ідэя пра барадатую жанчыну прыйшла яму ў галаву ў сувязі з тым, што ў падлеткавым узросьце ён сутыкаўся з дыскрымінацыяй. Вобраз Канчыты Вурст стаў выказваньнем у абарону талерантнасьці. Том Нойвірт заявіў, што жадае, каб новае пакаленьне лічыла, што быць самім сабой добра, каб для людзей было важна ня тое, як выглядае чалавек ці адкуль ён родам, але галоўнае — што гэта за чалавек, каб людзі навучыліся бачыць і цаніць тое, што схавана «за фасадам»[7][9].
Публічны дэбют у выяве Канчыты Вурст адбыўся ў 2011 годзе, калі Том Нойвірт прыняў удзел у кастынг-шоў тэлекампаніі ORF Die große Chance. У 2012 годзе ён заняў другое месца ў нацыянальным адборы на «Эўрабачаньне 2012».
10 верасьня 2013 году было абвешчана, што Канчыта Вурст будзе прадстаўляць Аўстрыю на конкурсе песьні «Эўрабачаньне 2014», які пройдзе ў Капэнгагене. Гэта рашэньне аўстрыйскай нацыянальнай тэлекампаніі ORF выклікала спрэчкі ў краіне. Праз чатыры дні пасьля абвяшчэньня рашэньня ORF больш за 31000 чалавек прагаласавалі супраць гэтага на старонцы «Anti-Wurst» у Facebook. У кастрычніку Міністэрства інфармацыі Беларусі атрымала пэтыцыю, якая заклікала тэлеканал БТРК выразаць выступленьні Вурст зь вяшчаньня Эўрабачаньня. У петыцыі заяўлялася, што гэта выступленьне можа ператварыць Эўрабачаньне «ў рассаднік садаміі». У адказ прадстаўнік Эўрабачаньня прыстрашыў выключэньнем Беларусі з конкурсу[10]. Сама Канчыта Вурст заявіла, што была гатовая да нэгатыўнай рэакцыі на сваю перамогу, але адзначыла, што многія людзі, якія мелі прадузятасьці супраць яе, пазьней ад іх адмаўляліся. Яна сказала, што ведае, што барадатая жанчына дзівіць і абурае шэраг людзей, аднак тым самым гэта дае магчымасьць абмеркаваць гэту праблему і задумацца пра прыроду ксэнафобіі[9]. Пазьней з падобнымі заявамі супраць артыста выступілі некаторыя расейскія кансэрватыўныя арганізацыі. Журналісты адзначаюць, што гэта не першая «неадназначная жанчына» на Эўрабачаньні: у 1998 годзе конкурс выйграла Дана Інтэрнэшнел, а ў 2007 годзе Верка Сярдзючка заняла другое месца, а травесьці-артыст DQ — адзінаццатае, у 2002 годзе драг-квін трыя «Сёстры» прадстаўляла Славенію[11][12].
Ідэнтычнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле афіцыйнага сайту праводзіцца мяжа паміж артысткай Канчытай Вурст і прыватнай асобай Томам Нойвіртам і падкрэсьліваецца, што гэта два самастойныя чалавекі з уласнымі лёсамі, але якія"працуюць у зладжанай камандзе" і «выступаюць разам за талерантнасьць і супраць дыскрымінацыі»[7] Паводле псэўдабіяграфіі[7], Канчыта Вурст нарадзілася ў горах Калюмбіі, недалёка ад Багаты, і правяла сваё дзяцінства ў Нямеччыны. У інтэрвію 2011 году Канчыта Вурст заявіла, што была названа ў гонар сваёй бабулі, а таксама назвала імя свайго бацькі — Альфрэд Кнак фон Вурст[13]. Па-нямецку «die Wurst» значыць «каўбаса», у сувязі з чым вобраз Тома часам завуць «барадатая каўбаска»[11]. У тым жа годзе Канчыта Вурст сумесна з танцоўшчыкам бурлеска Жакам Патрыякам далі таму ж выданьню інтэрвію, у якім яны абвясьцілі, што жанатыя ўжо чатыры гады[14].
У прэсе Тома Нойвірта часта завуць трансгэндарам[10], трансвэстытам[15] і драг-квін[16]. У інтэрвію 15 верасьня 2013 году ён заявіў: «Я патрабую павагі і патрабую, каб, калі я выступаю ў вобразе фраў Вурст, да мяне так і зьвярталіся»[17].
Сынглы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2011 — «Unbreakable»
- 2012 — «That’s What I Am»
- 2014 — «Rise Like a Phoenix»
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Conchita Wurst // IMDb (анг.) — 1990.
- ^ а б Munzinger Pop (ням.)
- ^ а б Neuwirth, Tom (eig. Thomas) // Аўстрыйская анляйнавая музычная энцыкляпэдыя (ням.) — doi:10.1553/0X00308F55
- ^ а б в г д Deutsche Nationalbibliothek Record #1053015178 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ https://tv.yahoo.com/news/wursts-eurovision-win-shows-pop-still-political-164920261.html
- ^ «Эўрабачаньне-2014» выйграла Канчыта Вурст
- ^ а б в г д Канчыта Вурст. Афіцыйны сайт
- ^ https://web.archive.org/web/20140517035801/http://www.homepagesearcher.com/starmania/tom.php Tom von Starmania — die 3. Staffel
- ^ а б Радыё «Свабода». Канчыта Вурст — аб пазытыўным
- ^ а б GayRussia.Eu. Беларусь можа адмяніць трансьляцыю «Эўрабачаньня-2014» з-за «барадатай аўстрыйскай жанчыны»
- ^ а б Беларусь байкатуе «Еўрабачанне-2014» з-за аўстрыйскага трансвестыта
- ^ Фото: В России и Белоруссии не хотят смотреть «Евровидение» из-за бородатой женщины. Вести.ру. Праверана 2014-01-08 г.
- ^ News.at. Im Bett mit Conchita Wurst
- ^ News.at. Frau Wurst zeigt ihre Liebe
- ^ EuroVision Journal. Барадатая жанчына Канчыта Вурст прадставіць Аўстрыю на «Эўрабачаньні-2014»
- ^ TVMovie.De. Österreicher(in) Conchita Wurst will ESC gewinnen!
- ^ Wurst: «In meiner Brust schlagen zwei Herzen»