Леў Талстой
Леў Мікала́евіч Талсто́й (па-расейску: Лев Николаевич Толстой; 28 жніўня [ст. ст. 1828] 9 верасьня, Ясная Паляна, Тульская губэрня, Расейская імпэрыя — 7 лістапада [ст. ст. 1910] 20 лістапада, станцыя Астапава, Тамбоўская губэрня, Расейская імпэрыя) — расейскі пісьменьнік і публіцыст. Ганаровы акадэмік Пецярбургскай Акадэміі навук (н. 1900).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нараджэньне і паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сядзібе Ясная Паляна ў Тульскай губэрні. Належаў да старажытнага дваранскага роду, атрымаў ад бацькі ў спадчыну тытул графа.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Атрымаў хатнюю адукацыю, затым паступіў у Казанскі ўнівэрсытэт, які, аднак, ня скончыў, а вярнуўся ў Ясную Паляну. Але ўжо праз два гады адмовіўся ад спакойнага вясковага жыцьця і пераехаў у Маскву, а ў 1851 годзе скіраваўся на Каўказ і запісаўся добраахвотнікам у армію.
Вайсковая кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прымаў удзел у Крымскай вайне (1853—1856), падчас якой перавёўся ў Дунайскую армію, прымаў удзел у бітве пры Альтэніцы і ў аблозе Сілістрыі, а зь лістапада 1854-га па канец жніўня 1855 году быў у Севастопалі[13].
Доўгі час жыў на 4-м бастыёне, які часта падвяргаўся атакам, камандаваў батарэяй. Няглядзячы на ўсе цяжкасьці і жыцьцёвыя клопаты ў гэты час ён напісаў апавяданьне «Рубка лесу» і першы з трох «Севастопальскіх апавяданьняў» — «Севастопаль у сьнежні 1854 г.».
Літаратурная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да літаратуры зьвярнуўся падчас вайсковай службы; ужо першы раман Талстога «Дзяцінства» (1852) быў заўважаны крытыкай. Да 1856 году, калі Талстой перастаў служыць, ён ужо пасьпеў стаць знакамітым пісьменьнікам. У 1859 годзе ён вярнуўся ў Ясную Паляну, дзе адчыніў школу для сялянскіх дзяцей і працягваў пісаць. У 1862 годзе ён ажаніўся з Соф’яй Берс. Наступныя пятнаццаць гадоў былі для Талстога самімі плённымі ў яго творчасьці. У 1865—1869 гадах ён выдаў сваю эпапэю «Вайна і мір», а ў 1875—1877 гадах пабачыла сьвет «Ганна Карэніна». Напрыканцы 1870-х гадоў Талстой перажыў духоўную крызу, пазьней яго захапіла ідэя маральнага ўдасканаленьня і «опрощения» («спрашчэньня»), і Талстой пачаў крытыкаваць грамадзкі лад, дзяржаву, царкву (у 1901 годзе яго адлучылі ад праваслаўнай царквы), увесь жыцьцёвы лад «адукаваных клясаў». Адначасова ў творчасьці Талстога ўсё часьцей сталі ўзьнікаць тэмы сьмерці, граху, пакаяньня, маральнага перараджэньня. Разлад у сям’і прымусіў Талстога пакінуць Ясную Паляну.
Сьмерць і пахаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У хуткім часе ён захварэў на запаленьне лёгкіх і 20 лістапада 1910 году памёр на станцыі Астапава Разана-Ўральскай чыгункі. Пахаваны Леў Талстой у Яснай Паляне.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Bashkir Encyclopedia (рас.) — Башкирская энциклопедия, 2005. — 4344 с.
- ^ а б Morson G. S., Bell A. Leo Tolstoy / Russian writer / Arts & Culture > Literature > Novels & Short Stories > Novelists > L-Z / Also known as: Count Lev Nikolayevich Tolstoy, Leo Tolstoi // Encyclopædia Britannica (брыт. анг.) — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
- ^ а б Венгеров С. Толстой, Лев Николаевич (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIII. — С. 448—457.
- ^ Толстой Лев Николаевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б Лакшин В. Я. Толстой Л. Н. // Краткая литературная энциклопедия (рас.) — Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
- ^ а б Толстой Лев Николаевич // ПроДетЛит (рас.) — 2019.
- ^ http://www.biography.com/people/leo-tolstoy-9508518
- ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ Радавод (мн.) — 2005.
- ^ а б в г д Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ^ Tolstoj, Lev Nikolaevič, 1828-1910 // CONOR.SI
- ^ Вянгераў С. А. Толстой Лев Николаевич // Энцыкляпэдычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона. — СПб: АО «Ф. А. Брокгауз — И. А. Ефрон», 1991. — Т. 33. — 478 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьвет Льва Талстога (рас.) Архіўная копія
- Талстой Леў Мікалаевіч // Чалавек і грамадства. Энцыкл. — Менск, 1998.
- Нарадзіліся 9 верасьня
- Нарадзіліся ў 1828 годзе
- Нарадзіліся ў Яснай Паляне
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 1910 годзе
- Памерлі ў Расейскай імпэрыі
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны 4 ступені
- Расейскія літаратары
- Расейскія драматургі
- Расейскія публіцысты
- Аўтары гістарычных раманаў
- Удзельнікі Крымскай вайны (расейскі бок)
- Ганаровыя сябры Санкт-Пецярбурскай акадэміі навук
- Графы
- Памерлі ў Тамбоўскай губэрні
- Памерлі ад пнэўманіі
- Людзі, у гонар якіх названыя вуліцы
- Талстоўцы
- Хрысьціянскія анархісты
- Расейскія анархісты