Перайсьці да зьместу

Ляхі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ляхі
Лядзяне
Тэрыторыя пражываньня лядзянаў

Лядзя́не, таксама ля́хі, па-стараруску Лѧх — заходнеславянскае ляхіцкае племя, якое насяляла тэрыторыі памежжа сучасных Польшчы і Ўкраіны.

Назва «лядзяне» паходзіць ад праславянскага «леда», што азначае раўнінны абшар, поле, прызначанае або прыдатнае для пасеву[1][2]. Племя атрымала такую назву за выкарыстаньне падсечна-апальнай гаспадаркі, якая палягала ў вырубцы і выпале лясоў з мэтаю падрыхтоўкі зямлі пад палі[2]. Згодна з гэтым значэньнем лядзянін азначаў селяніна, «выпальвальніка лясоў»[3].

  1. ^ Henryk Łowmiański. Historia Polski. — Warszawa: PWN, 1964.
  2. ^ а б Henryk Łowmiański. Studia nad dziejami słowiańszczyzny Polski i Rusi w wiekach średnich. — Poznań: UAM, 1986.
  3. ^ L.Krzywicki. Spoleczeństwo pierwotne, jego rozmiary i wzrost. — Warszawa: 1937.
  • Michał Parczewski. Początki kształtowania się polsko-ruskiej rubieży etnicznej w Karpatach. — Kraków: 1991.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]