Магараштра
Магараштра | |
анг. Maharashtra, маратгі. महाराष्ट्र | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Індыя |
Статус | штат |
Адміністрацыйны цэнтар | Мумбаі |
Улучае | 35 акругаў |
Дата ўтварэньня | 1 траўня 1960 |
Губэрнатар | Катыкал Санкаранараянан |
Галоўны міністар | Прытгвірадж Чаван |
Афіцыйныя мовы | маратгі |
Насельніцтва (2011) | 112 372 972 чал. (2-е месца) |
Шчыльнасьць | 370 чал./км² |
Плошча | 307 713 км² (3-е месца) |
Месцазнаходжаньне Магараштры | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +5:30 |
Код ISO 3166-2 | IN-MH |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Магара́штра (па-ангельску: Maharashtra, маратгі. महाराष्ट्र) — штат на паўднёвым захадзе Індыі, мяжуе са штатамі Гуджарат на паўночным захадзе, Мадг’я-Прадэш на поўначы, Чгатысгарг на ўсходзе, Андгра-Прадэш на паўднёвым усходзе, Карнатака на поўдні, Гоа на паўднёвым захадзе і з хаўруснай тэрыторыяй Дадра і Нагаргавэлі на паўночным захадзе. На захадзе абмываецца Арабскім морам. Займае трэцяе месца сярод штатаў па плошчы (307 713 км²) і другое па насельніцтве (97 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Мумбаі.
Утвораны ў 1950—1970-х гадах у рамках кампаніі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (г. зв. рэарганізацыя штатаў) у Індыі, паводле якой старыя штаты, заснаваныя на межах правінцыяў Брытанскай Індыі былі скасаваныя, а іх тэрыторыі былі падзеленыя між новымі штатамі, заснаванымі на моўнай прыкмеце. Асноўнае насельніцтва штату — індаарыйскі народ маратгі, які размаўляе на аднайменнай мове, што мае афіцыйны статус у штаце. Таксама пражываюць прадстаўнікі блізкага маратгі народу канкані, а таксама дробныя групы дравідыйскіх народаў.