Перайсьці да зьместу

Максім Грачыха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Грачыха
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1993(1993-06-10)[1] (31 год)
Рост 175 см
Вага 70 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ніва Доўбізна
Нумар 77
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2015 Віцебск 49 (2)
2015 Слонім-2017 14 (3)
2016 Ворша 25 (3)
2017 Тарпэда Менск 27 (2)
2018 Дняпро Магілёў 1 (0)
2018—2019 Ворша 34 (3)
2020—2024 Хваля 126 (17)
2024—4 Ніва Доўбізна 12 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 лістапада 2024.

Максі́м Грачы́ха (нарадзіўся 10 чэрвеня 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Ніва» з Доўбізны.

З 2010 году выступаў за дубль «Віцебску». Пасьля страты «Віцебскам» месца ў Найвышэйшай лізе паводле вынікаў сэзону 2011 году апынуўся ў асноўным складзе каманды. У 2012—2013 гадах звычайна толькі выходзіў на замену, а ў першай палове 2014 году ўжо трывала зьяўляўся ў пачатковым складзе віцебскага клюбу. Максім застаўся ў «Віцебску» і па выхадзе ў Найвышэйшую лігу паводле вынікаў сэзону 2014 году. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 3 траўня 2015 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (2:3). Аднак, у мацнейшым дывізіёне замацавацца ня здолеў, усяго толькі 6 разоў зьявіўшыся на полі пасьля выхаду на замену. У пачатку жніўня 2015 году была дасягнута дамоўленасьць аб пераходзе футбаліста ў «Слонім» на правах арэнды[3].

У студзені 2016 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Віцебск»[4]. У лютым праходзіў прагляд у «Нафтане», але беспасьпяхова[5]. У выніку, узмоцніў склад «Воршы»[6], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2017 году склаў трохгадовую ўгоду зь менскім «Тарпэда»[7]. У першай палове сэзону 2017 году гуляў у стартавым складзе, пазьней пачаў пераважна выходзіць на замену. У сакавіку 2018 году на ўзаемную згоду бакоў пакінуў «Тарпэда»[8]. Неўзабаве пачаў трэнавацца з сталічным «Промнем» і ў красавіку быў заяўлены за клюб на чэмпіянат Беларусі[9]. Выступаў перадусім за клюбны дубль, а ў галоўнай камандзе толькі аднойчы выйшаў на поле. У выніку паўабаронца ўжо ў чэрвені 2018 году зышоў з каманды. У жніўні 2018 году зноў далучыўся да «Воршы», дзе стаў асноўным гульцом, толькі ў другой палове 2019 году часьцей выходзіў на замену.

У сакавіку 2020 году далучыўся да пінскай «Хвалі»[10], дзе замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам[11]. У сэзоне 2021 году пераважна выходзіў на замену, толькі з кастрычніка пачаў трывала гуляць у асноўным складзе. У студзені 2022 году яшчэ на год падоўжыў пагадненьне з «Хваляй»[12]. У 2022 годзе рэгулярна гуляў у стартавым складзе каманды. У сакавіку 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам да сканчэньня сэзону 2023 году[13]. У сьнежні 2023 году зноў падоўжыў пагадненьне з «Хваляй»[14]. Аднак ужо ўлетку наступнага году перайшоў у іншы першалігавы клюб «Ніва» з Доўбізны[15].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Віцебск 2015 Найвышэйшая ліга 6 0
Слонім Першая ліга 14 3
Ворша 2016 Першая ліга 25 3
Тарпэда Менск 2017 Першая ліга 27 2
Прамень 2018 Найвышэйшая ліга 1 0
Ворша Першая ліга 11 2
  1. ^ а б в Maksim Grechikha // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г http://fcvolna-pinsk.by/player/maksim-grechiha/
  3. ^ "Слоним" взял в аренду у "Витебска" Максима Гречиху (рас.)
  4. ^ Павленко, Коробка, Кравченко и еще четыре футболиста покидают "Витебск" (рас.)
  5. ^ Малийский форвард Майга прибыл на просмотр в «Нафтан» (рас.)
  6. ^ Гигевич, Ходневич и еще пять игроков пополнили состав "Орши" (рас.)
  7. ^ Полузащитник Гречиха подписал трехлетний контракт с минским «Торпедо» (рас.)
  8. ^ Минское "Торпедо" рассталось с Гречихо (рас.)
  9. ^ Резервисты добились разгромной победы (рас.). Афіцыйны сайт мінскага «Промня» (2018-04-12). Архіўная копія ад 2018-06-18 г.
  10. ^ Гречиха и Алексиян подписали контракты с «Волной» (рас.)
  11. ^ Максим Гречиха: и дальше с «Волной» (рас.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (2021-02-05).
  12. ^ Максим Гречиха продолжит выступать за «Волну» (рас.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (2022-01-27).
  13. ^ Максим Гречиха продлил контракт с «Волной» (рас.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (2023-03-02).
  14. ^ "Волна" продлила контракты с лучшим бомбардиром и еще пятью игроками, а также рассталась с двумя футболистами (рас.)
  15. ^ Максим Гречиха — новобранец "Нивы" (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]