Перайсьці да зьместу

Моўчадзь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Моўчадзь
лац. Moŭčadź
Вуліца мястэчка
Вуліца мястэчка
Дата заснаваньня: 1503
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Маўчадзкі
Вышыня: 193 м н. у. м.
Насельніцтва: 661 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
Паштовы індэкс: 225340
СААТА: 1204854046
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°18′46″ пн. ш. 25°41′57″ у. д. / 53.31278° пн. ш. 25.69917° у. д. / 53.31278; 25.69917Каардынаты: 53°18′46″ пн. ш. 25°41′57″ у. д. / 53.31278° пн. ш. 25.69917° у. д. / 53.31278; 25.69917
Моўчадзь на мапе Беларусі ±
Моўчадзь
Моўчадзь
Моўчадзь
Моўчадзь
Моўчадзь
Моўчадзь
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мо́ўчадзь[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Моўчадзі. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 661 чалавек. Знаходзіцца за 33 км на паўночны захад ад Баранавічаў; на аўтамабільнай дарозе Баранавічы — Зьдзецел Р108[2]. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Ліда (не займаецца прыёмам-адпраўкай грузаў, найбліжэйшая грузавая станцыя — Міцкевічы).

Моўчадзь — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны).

На думку навукоўцаў, тапонім Моўчадзь (як і адпаведны гідронім) мае балцкае паходжаньне або ўтварыўся ад асабістага імя[3].

Назва вёскі на іншых мовах: рас. Молчадь, польск. Mołczadź, ідыш Meitshet.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Моўчадзь упамінаецца ў 1-й палове XV ст., калі тут заснавалі касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы. З 1486 году ў пісьмовых крыніцах паселішча значыцца як мястэчка Слонімскага павету, уладаньне вялікіх князёў.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1654 годзе Моўчадзь зруйнавалі маскоўскія захопнікі, па чым улады Рэчы Паспалітай вызвалілі яе ад падаткаў. У 1660-я гады маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Халецкіх, у 1716—1770 гадох — Юдзіцкіх, пазьней — Тызэнгаўзаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Моўчадзь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце. У 1860-я гады ў мястэчку было 127 двароў, дзеялі касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (ліквідаваны расейскімі ўладамі ў 1867 годзе) царква, капліца і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, штогод праводзілася 4 кірмашы. У 1879 годзе адбыўся вялікі пажар, які зьнішчыў паселішча. На 1886 год тут было 45 двароў 2 царквы, 3 сынагогі, школа, бровар, торг у нядзелі, 4 кірмашы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Моўчадзь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Моўчадзь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Моўчадзь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім, з 1926 году — у Баранавіцкім павеце.

У 1939 годзе Моўчадзь увайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Гарадзішчанскага раёну, з 25 сьнежня 1962 году ў Баранавіцкім раёне. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 369 двароў, на 1999 год — 348. У 2000-я гады Моўчадзь атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

У 2021 годзе памагатыя рэжыму Лукашэнкі разбурылі млын, помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя.

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 363 муж., зь іх шляхты 6, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 183, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 169, жабракоў 3[5]; 1865 год — 737 чал.; 1885 год — 1128 чал. (524 муж. і 604 жан.), зь іх 702 юдэі[6]; 1886 год — 479 чал.[7][8]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 1483 чал.[9][10]; 1998 год — 882 чал.[11]; 1999 год — 870 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 661 чал.

У Моўчадзі працуюць сярэдняя школа, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова, лякарня.

У 1990-я гады ў вёсцы збудавалі новы касьцёл.

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Кірава вуліца Калесьніцкая вуліца[12]
Савецкая вуліца ?

З урбананімічнай спадчыны Моўчадзі да нашага часу гістарычную назву захавала толькі Слонімская вуліца. Гістарычны Рынак цяпер ня мае афіцыйнай назвы. Таксама ў мястэчку існавалі вуліцы Рыбацкая і Юрздыка.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
  • Млын (пачатак ХХ ст.)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 69.
  2. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 2 августа 1993 г. № 516 (СП Республики Беларусь, 1993 г., № 22, ст. 426) «Об утверждении перечня автомобильных дорог республиканского значения и единого порядка установления километража, нумерации автомобильных дорог общего пользования»
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 240.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 414.
  6. ^ Krzywicki J. Mołczadź // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 642.
  7. ^ Шаблюк В., Вяроўкін-Шэлюта У. Моўчадзь // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 221.
  8. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 530.
  9. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I — Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923
  10. ^ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku. — Lwów: Książnica-Atlas, 1933
  11. ^ Шаблюк В., Вяроўкін-Шэлюта У. Моўчадзь // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 222.
  12. ^ Стефанович А. Воспоминания детства

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]