Перайсьці да зьместу

Мілявіцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мілявіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Мілявічы
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Дата скасаваньня 26 жніўня 1974
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Міляві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Мілявічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Мастоўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.

З 25 сьнежня 1962 году па 6 студзеня 1965 году ў складзе Ваўкавыскага раёну.

26 жніўня 1974 году скасаваны, тэрыторыя далучана да Курылавіцкага сельсавету[1].

На момант скасаваньня ў склад сельсавета ўваходзілі 6 вёсак: Вайнілавічы, Дарагляны, Ланцавічы, Мілявічы, Монькавічы, Родзішкі.

  1. ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.