Перайсьці да зьместу

Міхал Ксавэры Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхал Ксавэры Сапега
М. К. Сапега. Невядомы мастак, па 1759
М. К. Сапега. Невядомы мастак, па 1759

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 сьнежня 1735
Памёр 24 лістапада 1766
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Казімер Лявон Сапега
Караліна з Радзівілаў

Міхал Ксавэры Сапега (3 сьнежня 1735, места Высокае Берасьцейскага ваяводзтва — 24 лістапада 1766, места Беласток Падляскага ваяводзтва) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы вялікі літоўскі (1687—1692), генэрал-маёр (1756). Кавалер Ордэна Белага Арла (1759).

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Казімера Лявона і Караліны з Радзівілаў. Меў брата Аляксандра Міхала.

Рана страціў бацьку, сьпярша выхоўваўся маці і дзядзькам Юзэфам Станіслава, потым дзядзькам Міхалам Антоніем, а таксама Міхалам Фрыдэрыкам Чартарыйскім.

Як палкоўнік польнай булавы 12 красавіка 1756 атрымаў званьне генэрал-маёра. У 1758 абіраўся паслом на сойм. У 1761—1764 далучыўся да партыі супраціўнікаў Фаміліі, у прыватнасьці да гетмана вялікага кароннага Яна Клімэнта Браніцкага. Па абраньні на сталец Станіслава Аўгуста Панятоўскага атрымаў ад Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага абяцаньне прабачыць ранейшыя спрэчкі пры ўмове падтрымкі абраньня пэўных паслоў (люты 1766).

Не стварыў радзіны. Пахавалі М. К. Сапегу ў кляштары картузаў у Бярозе Картускай[2].

  1. ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 74. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 98.