Міхаіл Жданоўскі
Выгляд
Міхаіл Жданоўскі | |
Дата нараджэньня | 6 красавіка 1939[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 кастрычніка 2023[2] (84 гады) |
Месца вучобы | |
Занятак | рэжысэр-дакумэнталіст, сцэнарыст |
Месца працы | |
Узнагароды |
Міхаі́л Андрэ́евіч Ждано́ўскі (6 красавіка 1939, станіца Пашкаўская(d) Краснадарскага краю РСФСР — 20 кастрычніка 2023) — беларускі кінарэжысэр-дакумэнталіст, сцэнарыст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацька Міхаіла рэпрэсаваны ў 1948 року „за антысавецкую дзейнасьць“.
Скончыў школу ў Данецку. Служыў у войсках проціпаветранай абароны ў Азэрбайджанскай ССР.
Скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі (1972).
З 1971 року працаваў на студыі „Беларусьфільм“, з 19 верасьня 1972 — у аб’яднаньні „Летапіс“. Сябра Саюзу кінэматаграфістаў БССР.
Мастацкі кіраўнік студыі „Летапіс“[3]. Вёў курс маладых дакумэнталістаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2010-я).
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У альфабэтным парадку.
- „Армэнія. Фрагмэнты трагедыі“ (1989)
- „Ва ўсе дні“ (2008)
- „Госьці ў хату“
- „Дарога на Курапаты“ (1990)
- „Даўгоў, сын Даўгова“
- „Дзеці ветру, дзеці зямлі“
- „Дрысьвяты. Песьня і лёс“ (2011)
- „Жаўрукі Беларусі“
- „За Кушлянамі сьнег“
- „Іншае неба“
- „Каралеваў я ня грала“ (пра Галіну Макараву, 1983)
- „Кардыяграма“ (пра Алеся Адамовіча, 1997)
- „Крэва“
- „Майстар“ (пра Яўгена Глебава, 2001)
- „Маэстра Анісімаў“ (2017)
- „Максім Танк“
- „На ўсялякі гук ёсьць рэха на зямлі“ (пра Ўладзімера Перліна, 1995)
- „Праз усё жыцьцё“ (пра Еўсьцігнея Міровіча, 1978)
- „Семдзесят пятая восень Андрэя Мдзівані“ (2012)
- „Сьвечка на ўзгорку“ (1998)
- „Сьцежка, сьцежачка, дарожка“
- „Трэнь-брэнь“ (1976)
- „Уладзіслаў Галубок“ (1982)
- „Успаміны пра Міколу Равенскага“
- „Храм на мяжы“
- „Ці любіце вы скакаць?“
- „Con anima“
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Жданоўскі Міхаіл Андрэевіч // Беларусь у асобах і падзеях (белар.)
- ^ а б Пайшоў з жыцця аўтар стужкі „Дарога на Курапаты“, беларускі рэжысёр-дакументаліст Міхаіл Жданоўскі // Reform.by — 2023.
- ^ Во все дни (0+) (рас.) Флаэртиана–2008. Флаэртиана. Праверана 26 кастрычніка 2023 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688с.:іл. с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0662-8
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 3: Герасименко — Картель / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 896 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0382-9 (Т. 3)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |