Ной
Ной | |
Ной на карціне невядомага францускага мастака. к. 1675 г., Будапэшт | |
Плоць | мужчынская[d] |
---|---|
Занятак | фэрмэр, бацька, прарок |
Бацька | Lamech[d][1] |
Маці | Bat-Enosh[d] |
Дзеці | Сім[d][2], Хам[2] і Яфет[2] |
Noah (Biblical figure) ў Вікісховішчы |
Ной — дзясяты й апошні зь біблейскіх дапатопных патрыярхаў. Паводле жыдоўскага тэксту Бібліі нарадзіўся ў 1056 ад с.с., паводле хрысьціянскага — у 1662 ад с.с. Паводле біблейскага паданьня, ён жыў у часы, калі ўсё чалавецтва паддалося разбэшчанасьці, за што бог вырашыў зьнішчыць яго сусьветным патопам, за выключэньнем праведнага Ноя й яго сям’і. У выніку чаго Ной стаў родапачынальнікам новага, пасьляпатопнага чалавецтва, а праз сваіх сыноў зрабіўся родапачынальнікам рас, якія вядуць сваё паходжаньне ад імя яго сыноў (сэміты, яфэты або арыйцы, хаміты). Ад патопу 600-гадовы Ной выратаваўся дзякуючы пабудаванаму ім па загадзе бога каўчэгу даўжынёю ў 300, шырынёю ў 50 і вышынёю ў 30 локцяў, на які былі таксама ўзятыя прадстаўнікі ўсіх відаў жывёлаў. Гэты дзівосны карабель вандраваў па вадзе 40 дзён, пакуль не спыніўся нябесны лівень.[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 28-29 // Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken (стар.-гэбр.)
- ^ а б в 32 // Genesis, בְּרֵאשִׁית, Första Moseboken (стар.-гэбр.)
- ^ Скарына Ф. Творы: С. 150.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3