Перайсьці да зьместу

Парнаграфія ў Францыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Твор Жана Ляфантэна.

Парнаграфія ў Францыі дазволеная, але з абмежаваньнямі. Мяккая парнаграфія дазволена для прагляду асобамі ва ўзросьце 16 і болей год, а жорсткая парнаграфія не прадаецца асобам ва ўзросьце ніжэй 18 год. Жорсткая парнаграфія паказваецца ў асобных месцах, дзе непаўналетнія ня могуць выпадкова ўбачыць «забароненае дзіва». Порнавырабы маюць асобную стаўку ПДВ: 33%.

Зь 17 па першую палову 20 стагодзьдзя Эўропа знаходзілася пад культурным уплывам Францыі. Значная частка парнаграфіі ў Эўропе таго часу была з Францыі.

Першая вядомая кніга, дзе можна чытаць і глядзець парнаграфію, мела назву «Школа каханьня»[a]. Яна выйшла ў сьвет у Францыі ў 1655 годзе. Кніга «Школа каханьня» была пачаткам парнаграфіі ў Францыі[1]. Самойла Пэпіс (насельнік Вялікарытаніі) запісаў у сваім дзёньніку пакупку кнігі «Школа каханьня» для асабістага чытаньня. Ён затым спаліў яе, бо яе магла знайсьці жонка:

не патрэбная зманлівая кніга «Школа каханьня», якую я купіў з-за абкладкі… бо я рашыў, як прачытаю, то яе спалю.

У 18 ст. парнаграфія была зьвязаная з насільствам—каханьнем. Насільства было ў 19 ст. часткаю непрыстойных кнігаў. Асабліва гэта было ў вучылішчах Францыі й іншых краінаў Эўропы, дзе насільства было звычаем і прымянялася ў караньні вучняў[2].

У 18 ст. Францыя дала дарогу для кнігі «Успаміны Казановы», якія сталі, мабыць, адным з самых вядомых эўрапескіх пахатлівых кнігаў. Цісьненьне тае кнігі дало славу Дж. Казанова, якая захавалася ў 21 стагодзьдзі.

У канцы 19 і пачатку 20 ст. ст. па ўсёй Эўропе пачаліся ганеньні і караньні продажу й друку порнавырабаў і прымусіла прыпыніць іх продаж. Асноўнымі вытворцам порнавырабаў стала Францыя, а асноўныя выдаўцы былі ў м. Парыж.

Цікавае, што Друкарня Алімп была ў Парыжы, а яе заснаваў Морыс Джэродыяз. Ён друкаваў пахатлівыя байкі для дарослых на ангельскае мове. Яго прадпрыемства ціснула кнігі, якія не маглі быць друкаваныя ў Брытаніі, бо пагражала кара. У Францыі яго не каралі, бо насельнікі не маглі чытаць кнігі на чужое для іх мове.

У Францыі былі дазволеныя для друку навуковыя, лякарскія кнігі, клясычныя пісьменьнікі (Эміль Заля і інш.).

Карціна Мартына Мэля.

У 1970-ыя гады Францыя была заваленая самаробнаю парнаграфіяю. Аднак дзяржава спрабавала караць за раздачу порнавырабаў.

Францыя мела творы прысьвечаныя плоцевым адхіленьням. Сярод іх можна назваць многіх мастакоў.

Дзьве сяброўкі цалуюцца. Л. Буалі
Дзьве жанчыны цалуюцца
Голыя жанчыны
Тры жанчыны
Дзьве жанчыны б'юцца
Жанчыны пасьля дракі
Тры жанчыны на ложку
Жанчыны на прыродзе. Франсуа Бушэ
Дыяна, Каліста і Эрас
Сьпяць жанчыны
Адзеньне Псыхеі. Шарль-Жазэф Натуар
Дзьве жанчыны ляжаць. Песьні Біліты
Пацалунак. Анры дэ Тулюз-Лятрэк
Падмываецца
Голыя грудзі
Асноўны артыкул: Эратычная фатаграфія

У 1841 годзе Вілям Фокс Тальбат заявіў аб адкрыцьці спосабу множаньня выявы абразу[3].

Сярод краінаў сьвету асноўным месцам для вытворчасьці порназдымкаў стала Францыя. Іх вывозілі ва ўсе краіны Эўропы і астатняга сьвету[4]. Іх перапраўлялі поштаю, або перавозілі падарожнікі й купцы.мСярод вытворцаў порназдымкаў можна назваць нямногіх. Ім быў напрыклад «Пакой Бідэрэра».

Асноўны артыкул: Порначасопіс

У пачатку 20 ст. зьявіўся 2-цветны друк і ён пачаў выкарыстоўвацца ў часопісах. Яны мелі здымкі голых людзей (часта былі зьнятыя акторкі бурлеску) і часткова голых людзей, бо яны былі часткова прыкрытыя адзеньнем. Зараз тыя здымкі назвалі бы мяккая парнаграфія, а ў той час здымкі былі жорсткім порна. Такія і іншыя падобныя часопісы пазьней хаваліся пад назваю «мастацкія часопісы», «часопісы аб прыродзе»[4].

Пасьля Другое сьсветнае вайны Францыя была разгромлена і старалася аднавіцьь свае прамысловыя магчымасьці. Была пашкоджаная і вытворчасьць порнавырабаў. Узьнікненьне «жалезнага заслону» прывяло да адрыву вялікае часткі Эўропы (г. зв. «сацыялістычны лягер»), а іменна, сярэдзіна й усход Эўропы. Вырабы з Францыі, у тым ліку порнавырабы, не маглі быць завезеныя ў адарваныя краіны сярэдняе й усходняе Эўропы.

У Францыі ў 1960-ыя гады часопісы паказвалі цікавасьць да нілёну і сподняга адзеньня. Часопісы паказвалі голых, або паўголых жанчын ў сарамлівых, або безсаромных паставах цела. У 1960-ых гадах у Францыю пачалі завозіць «Пэнтгаўс», а раней у 1940-ых гадах пачалі завозіць часопіс «Плэйбой».

У Францыі ў другое палове дваццатага стагодзьдзя людзі бачылі порнавырабы праз кінатэатры, а затым, праз відэа. Кіно й відэа, з большага, было тутэйшым, а не завезенае з-за мяжы.

Асноўны артыкул: Парнафільм у Францыі

У Эўропе карціны былі больш непрыстойнымі з пачаткам 1960-ых гадоў і некаторыя з тых непрыстойных карцінаў пранікалі з Францыі ў краіны Заходняе Эўропы. Аднак у 1960-ыя гады Францыя пачала саступаць у кінематаграфіі свае панаваньне, бо далі дазвол на вытворчасьць парнаграфіі ў Даніі, Галяндыі (1969)[5] й Швэцыі (1971). Гэта прывяло да выбуху вытворчасьці порнавырабаў для продажу ў тых краінах. Цьвет бясплоднае таварыства стала ў Эўропе вядучым вытворцам парнаграфіі на наступныя некалькі дзесяцьцігодзьдзяў.

У 1970-ых гадах Францыя дала сьвету порнакіно Эманюэль і яе далейшыя працягі.

Асноўны артыкул: Тэлебачаньне

Да сярэдзіны 1980-ых гадоў порна здымалася на кінастужкі, а пазьней паступова пачало выцясьняцца відэакасэтамі. Іх можна было глядзець на відэамагнітафонах дома, а не ў кінатэатры. Запіс порна можна было рабіць дома без удзелу многіх людзей. Гэта прывяло да падзеньня расходаў па вытворчасьці порнавырабаў, а гэта прывяло да павелічэньня вытворчасьці порнавырабаў. Іх рабілі ня сотні, а ўжо тысячы ў месяц[4][6].

У пачатку 1990-ых гадоў сеціва пачало імкліва разьвівацца ў Францыі, што дало паспалітым людзям просты доступ да жорсткае парнаграфіі. У 2000-ыя гады сеціва стала больш раздаваць порнавырабы, чым прывозілі тайна з-за мяжы старымі спосабамі: кнігі, часопісы, фотаздымкі і г. д. Урад краіны пачаў думаць над спосабамі абароны карыстальнікаў сеціва ад порнавырабаў і, асабліва, непаўнагадовых да 18 гадоў. Адзін са спосабаў — забарона старонак у сеціве. Права краіны абавязвае ўласьнікаў старонкі праверку ўзросту карыстальніка старонкі, каб не дапусьціць да прагляду асоб да 18 гадоў. Разам з тым, многія порнастаронкі ня робяць праверкі ўзросту карыстальнікаў.

У Францыі спрабавалі стварыць «нагляд дарослых» над старонкамі ў сеціве. Гэта быў спосаб абараны дзяцей ад парнаграфіі. Аднак «нагляд дарослых» існуе толькі на словах. Многія дзеці першых раз бачылі порна ва ўзросьце 8 год. Зараз у Францыі калі 5,5 млн порнасайтаў[7].

Дзіцячая парнаграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзіцячая парнаграфія ў Францыі забарона. За прагляд і распаўсюджаньне яе існуе кара да 5 год затвору ў астрозе і 75 000 эўра штраф[8].

  1. ^ Па-француску: «L'Ecole des Filles».
  1. ^ The Roots of Western Pornography: the French Enlightenment takes on sex (Эйчытыміель) Libido, the Journal of Sex and Sensibility. Libido Inc (сьнежань 2003). Праверана 22 жніўня 2006 г.
  2. ^  Pearsall, Ronald The Worm in the Bud: the world of Victorian sexuality. — Macmillan, 1969. — С. 404—422.
  3. ^ The Calotype Process. Бібліятэка ВНУ м. Глязга (1999). Праверана 19 чэрвеня 2006 г.
  4. ^ а б в Chris Rodley, Dev Varma, Kate Williams III (Directors) Marilyn Milgrom, Grant Romer, Rolf Borowczak, Bob Guccione, Dean Kuipers (Cast) (7 сакавіка 2006) Pornography: The Secret History of Civilization. Дзіва Коч. Праверана 21 кастрычніка 2006 г.
  5. ^ Denmark in the International Encyclopedia of Sexuality. International Encyclopedia of Sexuality (13 студзеня 2011). — "...Denmark was the first country in the world to legitimize written pornography in 1967 (followed by pictorial pornography in 1969).. Праверана 1 кастрычніка 2022 г.
  6. ^ That Old Feeling: When Porno Was Chic. Time Magazine (Time inc.) (29 сакавіка 2005). Праверана 16 кастрычніка 2006 г.
  7. ^ Evangelical Focus France approves mandatory online pornography age checks
  8. ^ France: Children’s Rights |work=Children’s Rights: International Law and Practice

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парнаграфія ў Францыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў