Помнік Тадэвушу Касьцюшку (Марачоўшчына)
Помнік | |
Помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Марачоўшчыне
| |
Краіна | Беларусь |
Урочышча | Марачоўшчына |
Каардынаты | 52°46′3″ пн. ш. 25°7′33″ у. д. / 52.7675° пн. ш. 25.12583° у. д.Каардынаты: 52°46′3″ пн. ш. 25°7′33″ у. д. / 52.7675° пн. ш. 25.12583° у. д. |
Аўтар праекту | Гэнік Лойка |
Дата заснаваньня | 2018 |
Дата пабудовы | 2018 год |
± Помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Марачоўшчыне |
Помнік Тадэвушу Касьцюшку — помнік непадалёк ад гораду Косава Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Разьмешчаны на тэрыторыі музэю-сядзібы Тадэвуша Касьцюшкі ў Марачоўшчыне, недалёка ад Косаўскага палацу. Першы поўнафігурны помнік Касьцюшку ў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прапановы паставіць поўнафігурны помнік Касьцюшку гучалі ўжо даўно. Раней былі пастаўлены бюсты на тэрыторыі амбасады ЗША ў Менску і ў вёсцы Малыя Сяхновічы, дзе была радавая сядзіба Касьцюшкаў. У 2016 годзе з такой прапановай да ўладаў зьвярталася Таварыства беларускай мовы, аднак справа зь месца ня рушыла[1].
Ідэя паставіць помнік у Беларусі зноў узьнікла пасьля таго, як беларуская дыяспара ў 2017 годзе паставіла помнік Касьцюшку ў швайцарскім Залятурне, дзе ён дажываў свае гады. Сродкі на помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Косаве зьбіралі ў інтэрнэце. Праект падтрымалі 690 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў[1]. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць захоўвацца ў музэі. Скульптура была створана беларускім скульптарам Гэнікам Лойкам і адліта ва Ўкраіне[2]. Архітэктары помніку — Уладзімер Казакоў і Аляксандра Баярына, якая стварыла праект пастамэнту, бескаштоўна выканага фірмай «Гранітны сьвет». Аўтарамі шыльды сталі Кацярына Горская і Ігар Засімовіч, яна была таксама бескаштоўна выканана фірмай «БелСтэнд»[3].
Урачыстае адкрыцьцё помніку адбылося 12 траўня 2018 году. На адкрыцьці было шмат бел-чырвона-белых сьцягоў. Сярод іншых прысутнічалі дыпляматы ЗША, Польшчы, Украіны, Расеі, мясцовыя ўлады, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, стваральнікі помніку і госьці з многіх гарадоў[1].
Белую тканіну з помніку ўрачыста зьнялі старшыня Івацэвіцкага райвыканкаму Аляксандар Грыцук і скульптар Гэнік Лойка. Грыцук падкрэсьліў важнасьць помніку для розных людзей незалежна ад іх перакананьняў. Ініцыятар збору сродкаў на помнік Глеб Лабадзенка ў сваёй прамове падкрэсьліў, што яго адкрыцьцё зьяўляецца добрым прыкладам «прыватна-дзяржаўнага супрацоўніцтва»[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скульптура Касьцюшкі вышынёй 2,2 м адліта з бронзы. Тадэвуш Касьцюшка глядзяць удалячынь, у адной руцэ трымаючы шаблю, а іншай прыціскаючы да грудзей капялюш[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Сьвята яднаньня: як адкрывалі першы ў Беларусі помнік нацыянальнаму герою Касьцюшку. ФОТА, ВІДЭА
- ^ Як адкрывалі першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку ФОТЫ
- ^ Беларусы скинулись и поставили памятник Тадеушу Костюшко. #БНР100 в стране продолжается.
- ^ Памятник Тадеушу Костюшко установили в его родовой усадьбе в Ивацевичском районе