Перайсьці да зьместу

Простыя этэры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прынцыповая будова этэру.

Простыя этэры — кляса арганічных злучэньняў, якая зьмяшчае адмысловую этэрную групу — атам тлену з двума радыкаламі (алкільныя ці арыльнымі групамі), і мае лінейную формулу R-O-R1. Адзін з прыкладаў — дыэтылавы этэр, што мае анэстэзійныя ўласьцівасьці — звычайна называецца проста «этэр» і мае лінейную формулу CH3-CH2-O-CH2-CH3.

У этэрах прысутнічаюць сувязі C-O-C з кутом паміж атамамі ў 120°, адлегласьць паміж атамамі вугляроду і тлену — 1,5 Å. Далучэньне атамаў тлену ў этэрах, алькаголях і вадзе падобнае. Згодна з тэорыяй валентнай сувязі, тлен мае sp³-гібрыдызацыю.