Перайсьці да зьместу

Піюс XII

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Папа вялебны
Піюс XII
Pius XII
біскуп Рыму
Піюс XII у 1951
Піюс XII у 1951
Пачатак папства2 сакавіка 1939
Канец папства9 кастрычніка 1958
ПапярэднікПіюс XI
НаступнікЯн XXIII
Іншыя пасады
Пасьвечаньні
Ардынацыя 2 красавіка 1899
 Франчэска ды Паоля Касэта
Кансэкрацыя 13 траўня 1917
 Бэнэдыкт XV
Кардынальства 16 сьнежня 1929
 Піюс XI
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніEugenio Maria Giuseppe Giovanni Pacelli
Нарадзіўся 2 сакавіка 1876(1876-03-02)[1][2][3][…]
Памёр 9 кастрычніка 1958(1958-10-09)[1][2][3][…] (82 гады)
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[7]
Бацькі Філіпа Пачэльлі[d][6]
Адукацыя
Заняткірыма-каталіцкі ксёндз, каталіцкі біскуп
ДэвізOpus Justitiae Pax («І чынам ісьціны [будзе] мір» [Іс. 32:17])
Подпісподпіс
Гербгерб
Сьвяты́
Дзень памяці9 кастрычніка
Шанаваны ўКаталіцкай Царкве
ТытулВялебны
Іншыя папы па імені Піюс

Папа Піюс XII (па-італьянску: Pio XII), сьвецкае імя Эўджэніё Марыя Джузэпэ Джаваньні Пачэльлі, euˈdʒɛːnjo maˈriːa dʒuˈzɛppe dʒoˈvanni paˈtʃɛlli; 2 сакавіка 1876, Рым, Каралеўства Італіі — 9 кастрычніка 1958, Кастэль Гандольфа, Італія) — Папа Каталіцкай Царквы з 2 сакавіка 1939 да свайго скону. Ягонае папства прыйшлося на час Другой сусьветнай вайны, і хоць афіцыйна Ватыкан прытрымліваўся нэўтралітэту, Піюс XII падтрымліваў стасункі зь нямецкім супрацівам, дыпляматычнымі спосабамі аказваў дапамогу ахвярам вайны і змагаўся за мір. У той жа час ён заключыў з Трэцім райхам канкардат ды захоўваў маўчаньне што да лёсу гэбраяў. Па вайне Піюс XII адстойваў мір і згоду, настойваючы на мяккай палітыцы датычна былых дзяржаваў і паплечнікаў Восі. Быў цьвёрдым праціўнікам камунізму ды Італьянскай камуністычнай партыі.

За ягоным часам Каталіцкая Царква выдала Дэкрэт супраць камунізму, якім абвяшчала адлучэньне ад царквы як вераадступнікаў тых каталікоў, якія прытрымліваюцца камуністычных поглядаў. У выніку каталіцкія вернікі ў краінах Усходняга блёку зазналі вялікія ганеньні і масавыя дэпартацыі сьвятароў. Піюс XII ex cathedra ўвёў догму пра ўнебаўзяцьце Дзевы Марыі ў сваёй Апостальскай канстытуцыі Munificentissimus Deus. Ягоны магістэрыюм уключае амаль 1000 пасланьняў і радыёзваротаў. Сярод сарака аднае ягонае энцыклікі: Mystici corporis Christi пра Царкву як цела Хрыстовае; Mediator Dei пра літургічную рэформу; Humani generis пра погляд Царквы на багаслоўе і эвалюцыю. У 1946 року ён скасаваў італьянскую большасьць у Калегіі кардыналаў.

Па сьмерці Піюса XII ў 1958 року пераемнікам стаў Папа Ян XXIII. 18 лістапада 1965 на другім Ватыканскім саборы Папа Павал VI распачаў працэдуру кананізацыі Піюса XII. У 1990 року Папа Ян Павал II абвясьціў яго слугой Божым, а 19 сьнежня 2009 року Папа Бэнэдыкт XVI прызнаў вялебным.

  1. ^ а б Pius (Pius XII.) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Pius XII // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  3. ^ а б Brozović D., Ladan T. Pio XII. // Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с.
  4. ^ а б Pius XII <papa> // OPAC SBN (італ.)
  5. ^ а б autori vari Pio XII // Dizionario di Storia (італ.) / Istituto dell'Enciclopedia Italiana — 2011.
  6. ^ а б в г д е ё Traniello F. PIO XII, papa // Dizionario Biografico degli Italiani (італ.) — 2015. — Vol. 84.
  7. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.