Перайсьці да зьместу

Размнажэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Размнажэньне — біялягічны працэс, з дапамогаю якога ўтвараюцца новыя індывідуальныя арганізмы, узнаўленьне сабе падобных. Размнажэньне зьяўляецца фундамэнтальнай асаблівасьцю ўсіх жывых формаў, кожны індывідуальны арганізм існуе ў выніку размнажэньня. Розныя спосабы размнажэньня падразьдзяляюцца на тры асноўныя тыпы: бясплоцевае, вэгетатыўнае й плоцевае.

Пры бясплоцевым размнажэньні арганізм утвараецца з дапамогаю аднаго арганізму, без удзелу арганізмаў таго ж самага віду. Падзел бактэрыяльнай вузы — прыклад бясплоцевага размнажэньня. Бясплоцевае капіяваньне не абмяжоўваецца, аднак, аднавузавымі арганізмамі. Большасьць расьлінаў, некаторыя жывёлы й некаторыя іншыя шматвузавыя арганізмы таксама валодаюць здольнасьцю да бясплоцевага размнажэньня. Плоцевае размнажэньне патрабуе ўдзелу двух індывідуўмаў, звычайна розных плоцяў. Размнажэньне чалавека зьяўляецца прыкладам плоцевага размнажэньня.

Тыпы размнажэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бясплоцевае размнажэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Стварэньне новых індывідуальных расьлінаў уздоўж краю ліста паветранай расьліны Kalanchoe pinnata. Маленькія расьліны на пярэднім пляне маюць каля 1 см у вышыню. Панятак «індывіда» відавочна пашыраны пры такім працэсе размнажэньня.

Бясплоцевае размнажэньне зьяўляецца біялягічным працэсам, пры якім арганізм стварае генэтычна падобную або ідэнтычную копію сябе без ўкладаньня генэтычнага матэрыялу іншага індывіда. Бактэрыі й археі размножваюцца шляхам бясплоцевага бінарнага дзяленьня, якое аднак, можа быць асымэтрычным, вірусы выкарыстоўваюць вузы іншых арганізмаў для атрыманьня новых вірусаў, аднак звычайна не ўкладаюць у новыя вірусы генэтычны матэрыял вузаў-гаспадароў, шматлікія бесхрыбетныя жывёлы, як то гідры й дрожджы звычайна размножваюцца шляхам пачкаваньня, міцэліяльныя грыбы размножваюцца з дапамогай росту міцэлію.

Гэтыя арганізмы здольныя да «расшчапленьня» сябе на два або больш індывідаў. Некаторыя бясплоцевыя віды, падобна гідрам, могуць таксама размножвацца плоцевым шляхам. Бактэрыі таксама часам могуць абменьвацца генэтычнай інфармацыяй з дапамогай гарызантальнага пераносу генаў, а дрожджы — спарвацца з дапамогай прымітыўнага плоцевага працэсу.

Наяўнасць плоці не абавязкова перашкаджае бясплоцеваму размнажэньню. Напрыклад, большасьць расьлінаў здольныя да вэгетатыўнага размнажэньня без насеньня або спораў, аднак таксама могуць размножвацца плоцевым шляхам.

Іншымі шляхамі бясплоцевага размнажэньня ёсьць партэнагенэз, фрагмэнтацыя й утварэньне спораў, дзе прыцягваецца толькі мітоз. Партэнагенэз (ад стар.-грэц. παρθένος — «дзева», «нявінніца» + γένεσις «паходжанне», «утварэньне») — утварэньне й разьвіцьцё эмбрыёну або насеньня без апладненьня самцом, то бок іншым арганізмам. Партэнагенэз натуральна адбываецца ў некаторых відаў, у прыватнасці ў ніжэйшых расьлінаў, бесхрыбтовых, як то ў водных блохаў, тлі, некаторых пчолаў і паразытычных восаў, а таксама ў хрыбетных, як то ў некаторых паўзуноў[1], рыбаў, у прыватнасьці ў акулаў[2], і, вельмі рэдка, у птушак[3]. Гэты ж тэрмін часьцяком таксама выкарыстоўваецца для апісаньня размнажэньня ў гермафрадытных відах, здольных да самаапладненьня.

Плоцевае размнажэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Журчалкі спарваюцца ў паветры

Плоцевае размнажэньне зьяўляецца тыпам размнажэньня, пры якім арганізмы ўтвараюць нашчадкаў, якія маюць камбінацыю генэтычнага матэрыялу ад больш чым аднаго (звычайна двух) розных прадстаўнікоў віду. Кожны з двух арганізмаў-бацькоў аказвае прыкладна палову генэтычнай інфармацыі нашчадкам, вырабляючы гаплёідныя гамэты. Большасьць арганізмаў фармуюць два розных тыпы гамэт. У анізагамных відаў гамэты розныя, у такім выпадку адрозьніваюць дзьве плоці — самца, які вырабляе кнуру або мікраспарыі, і самку, якая вырабляе зародкавую вузу або мэгаспоры. Крайні выпадак ізагаміі, калі гамэты вельмі розныя, называецца оагаміяй. У ізогамных відаў гамэты падобныя або ідэнтычныя па форме, хоць могуць мець розныя асобныя ўласьцівасьці й таму мець розныя назвы. Напрыклад, у зялёнай водарасьцях Chlamydomonas reinhardtii маюцца гэтак званыя «плюс» і «мінус» гамэты. Некалькі відаў арганізмаў, як то варсінкавыя, маюць больш чым два віды гамэтаў.

Большасьць жывёлаў, як і чалавек, і расьлінаў звычайна размножваюцца плоцевым шляхам. Плоцевыя арганізмы маюць два наборы генаў для кожнай прыкметы, гэтак званыя алеляў. Нашчадкі ўспадкоўваюць адну алелю для кожнай прыкметы ад кожнага з бацькоў, такім чынам, нашчадкі гарантавана маюць камбінацыю генаў бацькоў. Наяўнасьць двух асобнікаў кожнага гену часьцяком дазваляе арганізму гарантаваць наяўнасьць жыцьцяздольнага арганізму, нават калі адзін з генаў пашкоджаны.

Аднак, спарваньне не абавязкова разумее ўдзел двух асобінаў, для многіх арганізмаў магчыма, і самаапладненьне. Для апісаньня першага выпадку выкарыстоўваецца тэрмін алягамія — апладненьне яйкі ад аднаго індывіда народкам іншага. Процілеглы выпадак, аўтагамія або самаапладненьне, сустракаецца ў гермафрадытных арганізмах, дзе зьліваюцца дзьве гамэты аднаго й таго ж арганізму. Хоць у аўтагаміі й ўключаецца плоцевы апарат, нашчадак атрымлівае гены толькі ад адной бацькоўскай асобіны, то бок зьяўляецца прыкладам бясплоцевага размнажэньня.

  1. ^ Halliday, Tim R. Паўзуны і земнаводныя = Reptiles & Amphibians. — Torstar Books, 1986. — С. 101. — ISBN 0-920269-81-8
  2. ^ Female Sharks Can Reproduce Alone, Researchers Find (анг.). Washington Post. Праверана 21 сакавіка 2013 г.
  3. ^ Savage, Thomas F (23 траўня 2007) A Guide to the Recognition of Parthenogenesis in Incubated Turkey Eggs (анг.). Oregon State University. Праверана 21 сакавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Размнажэньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў