Рувім Фраерман
Рувім Фраерман | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 10 (22) верасьня 1891[1][2] |
Памёр | 28 сакавіка 1972[3][4][2] (80 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | дзіцячы пісьменьнік, журналіст, пісьменьнік, ваенны карэспандэнт, паэт, эсэіст, навэліст |
Гады творчасьці | з 1924 |
Жанр | аповесьць[d] і апавяданьне |
Мова | расейская мова[5][1] |
Рувім Ісаевіч Фраерман (10/22/ верасьня 1891, Магілёў, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя — 28 сакавіка 1972, Масква, РСФСР, СССР) — пісьменьнік[6].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў габрэйскай сям’і. Закончыў Магілёўскае рэальнае вучылішча. Першыя вершы надрукаваў у вучылішчным часопісе «Труд ученика». У 1916 г. паступіў у Харкаўскі тэхналягічны інстытут і ў 1918 г., пасьля 3-га курса, накіраваўся на вытворчую практыку на Далёкі Ўсход. Там рэдагаваў газэту мясцовага ваенна-рэвалюцыйнага штаба «Красный клич». У траўні 1920 году быў прызначаны камісарам партызанскага атрада, які з ўрочышча Кербі Ахоцкім ваенрэўкамам быў накіраваны ў Якуцк. З канца 1920 да лютага 1921 г. працуе ў Якуцку намесьнікам рэдактара газэты «Ленский коммунар». Жыў і працаваў ў двухпавярховым будынку, на месцы якога цяпер пабудаваная крама «Рэнесанс». У 1921 г. працуе ў Нова-Мікалаеўску (цяпер Новасыбірск) у газэце «Советская Сибирь» ў Емяльяна Яраслаўскага (Губельмана), які ў свой час адбываў ссылку ў Якуцку. На старонках газэты асьвятляў працэс на баронам Унгернам, якога захапілі ў Манголіі. У 1922 г. працуе журналістам ў Маскве, у 1923 годзе карэспандэнтам РАСТА ў Тыфлісе і Батумі, у 1923 г. ізноў у Маскве. У 1926 годзе працуе ў газэце «Беднота». У 1934 г. ў складзе пісьменьніцкай брыгады наведвае Далёкі Ўсход (Хабараўск). 6 ліпеня 1941 г. ўступіў у шэрагі народнага апалчэньня. Удзельнічаў у баях, працаваў у армейскай газэце. Найболей вядомы твор — «Дзікі сабака Дынга або Аповесьць пра першае каханьне» (1939). Па аповесьці пастаўлены мастацкі фільм (1962, рэжысёр Ю. Карасік), які атрымаў прыз на Міжнародным кінафэстывалі ў Сан-Себасьцьяне (1962), і радыёспэктакль (1971). А таксама выйшла: Первая любовь [Ноты] : Лирич. балет в 3-х д., 6-ти карт. / Либретто Светланы и Константина Саква по мотивам книги Р. Фраермана «Дикая собака Динго или Повесть о первой любви». Москва. Сов. композитор, 1972. 147 с.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 22 на 36. Письма об МТС. Ленинград — Москва. 1931. 80 с.
- Сквозь белый ветер. [1918 г. в Николаевске на Амуре. Рассказ] Москва. 1931. 15 с.
- Васька гиляк: [Повесть]. — Ленинград — Москва. 1932. 126 с.
- Нікічэн. Пер. з рус. мовы Р. Кутылоўскага. Менск. 1935.
- Никичен. [Васька-гиляк] Ленинград — Москва. 1936. 268 с.
- Шпион. Повесть. Ленинград- Москва. 1937. 94 с.
- Повести о Дальнем Востоке. Москва. 1938. 320 с.
- Рассказы. [Соболя; Поход]. Москва. 1939. 48 с.
- Рассказы. Москва. 1941. 40 с.
- Подвиг в майскую ночь: [Рассказ о Герое Советского Союза ст. сержанте сапере Сергее Шершавине.] Ленинград — Москва. 1944. 23 с.
- Дальнее плавание. Повесть. Ленинград — Москва. 1946. 254 с.
- Подвиг в майскую ночь. Ленинград — Москва. 1946. 31 с.
- Подвіг у майскую ноч. Мінск. 1946.
- Да новага жыцьця. // Клятва юных. Апавяданні. Пер. І. Ф. Сакалоўскі. Мінск. 1947. С. 1947. С. 55-74.
- Повести и рассказы. Москва. 1948. 464 с.
- Плавания В. М. Головнина. Москва. 1948. 120 с.
- Повести и рассказы. Избранное. Ленинград — Москва. 1949. 416 с.
- Жизнь и необыкновенные приключения капитана-лейтенанта Головнина, путешественника и мореходца. Москва. 1950. 590 с.
- Жизнь и необыкновенные приключения капитана-лейтенанта Головнина, путешественника и мореходца. Москва. 1951. 500 с.
- Жизнь и необыкновенные приключения капитан-лейтенанта Головнина, путешественника и мореходца. Москва. 1953. 480 с.
- Непоседа. Рассказы. Москва. 1956. 48 с.
- Дикая собака динго или Повесть о первой любви. Москва. 1956. 191 с.
- Жизнь и необыкновенные приключения капитан-лейтенанта Головнина, путешественника и морехода. — Москва. 1957. 544 с.
- Васька-гиляк. Никичен. Повести. Москва. 1959. 221 с.
- Дикая собака динго, или Повесть о первой любви. Москва. 1962. 126 с.
- Золотой Василек. Роман. Москва.1963. 288 с.
- Непоседа. Рассказы. Москва. 1963. 64 с.
- Дикая собака динго, или Повесть о первой любви. Москва. 1963. 126 с.
- Готовы ли вы к жизни? Москва. 1965. 64 с.
- Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви. Золотой Василек. Повести. Москва. 1966. 398 с.
- Повести. Москва. 1967. 335 с.
- Дикая собака динго, или Повесть о первой любви. Москва. 1972. 126 с.
- Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви. Васька-гиляк. Никичен. Избранные повести. Москва. 1973. 350 с.
- Непоседа. Рассказы. Москва. 1974. 54 с.
- Дзікі сабака дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне. /Пер.з рус. В. Вярбы/. Минск. 1975. 144 с.
- Повести и рассказы. Москва. 1976. 399 с 1976
- Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви. Москва. 1980. 151 с.
- Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви. Москва. 1984. 142 с.
- Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви. Минск. 1986. 125 с.
- Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви. Москва. 2004. 173 с.
- Девочка с камнем. Москва — Тверь. 2006. 157 с.
- Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви. Москва. 2008. 187 с.
- Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви. Москва. 2009. 187 с.
- Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви. Москва. 2010. 187 с.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Фраерман Рувим Исаевич // ПроДетЛит (рас.) — 2019.
- ^ а б Историческая энциклопедия Сибири (рас.) / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ^ а б в Фраерман Рувим Исаевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ ФРАЕРМАН Рувим Исаевич // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги (рас.) / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 592—594. — ISBN 5-94848-307-X
- ^ Fraerman, Ruvim Isaevič // CONOR.SI
- ^ Русские детские писатели XX века. Биобиблиографический словарь. — С. 463.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Карлюкевіч А. Знічкі радзімы. // Голас Радзімы. Мінск. 20 лістапада 2008.
- Акимова М. «Я сделал доклад председателю Ревкома». Неизвестные архивные материалы о дружбе М. К. Аммосова и молодого писателя Р. И. Фраермана. // Илин. № 2-3. Якутск. 2009.