Рэйчэл Ямагата
Рэйчэл Ямагата | |
Rachael Yamagata | |
Дата нараджэньня | 23 верасьня 1977[1] (47 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявачка, кампазытар |
Навуковая сфэра | кампазыцыя[d] |
Гады дзейнасьці | 1995 — дагэтуль |
Жанры | поп/рок |
Інструмэнты | гітара, фартэпіяна |
Гурты | Bumpus |
Супрацоўніцтва | Ryan Adams, Ray LaMontagne, Katherine McPhee, Jason Mraz, Conor Oberst, Toots and the Maytals |
Лэйблы | RCA Victor, Warner Bros Records, Frankenfish Records |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Рэйчэл Ямагата (па-ангельску: Rachael Yamagata) — амэрыканская сьпявачка і кампазытар.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 23 верасьня 1977 году ў Арлінгтоне (штат Вірджынія, ЗША)). Паходзіць са шматэтнічнай сям’і. Бацька — японска-амэрыканскага паходжаньня — выпускнік Гарварду, які працуе адвакатам у Вашынгтоне. Маці — мастачка, якая мае нямецка-італьянскія карані і жыве ў Нью-Ёрку. Бацькі Ямагата разышліся, калі дзецям было два гады[3]. У дзяцінстве хадзіла ў школу для дзяўчынак[4]. На працягу аднаго году навучалася францускай мове ў Паўночна-заходнім унівэрсытэце ў Чыкага. Пасьля пераезду ў штат Нью-Ёрк вывучала італьянскі тэатар у каледжы Васар. Пазьней вярнулася ў Паўночна-заходні ўнівэрсытэт, дзе паступіла на тэатральны курс і пазнаёмілася з фанк-гуртам «Бампус»[5][6].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярод сваіх галоўных музычных куміраў, якія паўплывалі на яе творчасьць, Ямагата называе Руфуса Ўэйнрайта, Тома Ўэйтса, Рыкі Лі Джоўнз, Рабэрту Флэк, Боні Райт, Led Zeppelin, Кэта Стывэнса, Стыві Ўандэра, Кэрал Кінг і Канье Ўэста[7]. Ва ўзросьце 12 гадоў на працягу году навучалася граць на фартэпіяна. Гэта было адзінай музычнай адукацыяй Ямагата[5]. Аднак музыка заўсёды заўважна прысутнічала ў жыцьці яе сям’і. Адзін зь дзядзькаў Ямагата быў канцэртным піяністам. Іншы дзядзька граў на францускім ражку ў нью-ёркскім гарадзкім балеце і філярманічным аркэстры[8]. Да таго, як распачаць у 2001 годзе сольную музычную кар’еру, Ямагата на працягу шасьці гадоў сьпявала ў чыкагскім фанк-фьюжн гурце «Бампус» (Bumpus)[3]. Удзельнічала ў запісу трох альбомаў гурту[5].
У верасьні 2002 году падпісала кантракт з лэйблам Private Music карпарацыі Arista, на якім у кастрычніку выйшаў яе першы міні-альбом. Першы поўны альбом «Шчасьлівае здарэньне» выйшаў у чэрвені 2004 году. Гэты альбом зьвярнуў увагу на Ямагата такіх музыкаў як Рэй ЛаМантань, Джэйсан Мраз, Раян Адамс, Конар Обэрст і Рэт Мілер, якія запрашалі сьпявачку ўдзельнічаць у запісе іх альбомаў[5].
У 2008 годзе выйшаў эклектычны па стылістыцы альбом «Сланы… Зубы, што ўпіваюцца ў сэрца»[5]. Праз тры гады сьпявачка выдала альбом «Чэсапік», названы так у гонар места, дзе Ямагата яго стварала. Альбом быў выдадзены на ахвяраваньні прыхільнікаў музыкі Ямагата, сабраных праз сайт Pledge Music, на ўласным лэйбле сьпявачкі «Франкенфіш» (Frankenfish)[4].
Песьні Ямагата былі выкарыстаныя ў тэлевізійных сэрыялах «Як я сустрэў тваю маці» (How I Met Your Mother), «Хуткая дапамога» (ER), «Таямніцы Смалвілю» (Smallville), «Самотныя сэрцы» (The O.C.), «Анатомія жарсьці» (Grey’s Anatomy), «Часткі цела»( Nip/Tuck), «Слова на літару Л» (The L Word) і фільмах «Элізабэттаўн» (Elizabethtown), «Далей ад цябе» (In Her Shoes), «Мой налепшы каханак» (Prime), «Апошні пацалунак» (The Last Kiss), «Так, не, можа быць» (Definitely, Maybe), «Вясновыя спадзяваньні» (Hope Springs), «Гатэль для сабакаў» (Hotel For Dogs), «Сястрынства штаноў-падарожнікаў» (Sisterhood of the Traveling Pants)[3][6][9].
Ямагата апантана канцэртуе. Часта выступае з канцэртамі ў розных гарадох на працягу некалькіх вечароў запар. Даты яе канцэртаў часта заплянаваныя штодзень[3].
Прафэсійнае прызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2014 годзе запісала разам з Джонам Мэдэскі кавэр песьні Робэрта Альтмана «Давай распачнем наноў» (Let’s Begin Again). Славуты джазавы піяніст і кампазытар быў вельмі ўражаны здольнасьцямі Ямагата як джазавай выканаўцы: «Яна прыроджаная джазавая сьпявачка»[10].
Мастак, кінэматаграфіст і фатограф Грэгары Колбэр, найлепей вядомы сваім праектам «Попел і сьнег», які зьяўляецца набойльш наведванай асабістай выставай у гісторыі, запрасіў Ямагата быць вакалістам у яго будучым праекце[11].
Голас Рэйчэл нагэтулькі душэўны, што ён можа прымусіць тыгра замурлыкаць, слана заграць на трубе і кітоў запець. | ||
.
[Рэйчэл Ямагата] аднаўляе добрае імя жаночай поп-музыкі. | ||
—Philadelphia Inquirer [11] |
.
Нарэшце — спадкаёмца Боні Райт. | ||
—Эн Паўэрс, NPR Music[11] |
.
Прыватнае жыцьцё і зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мае брата-блізьнюка Бэнджы[3]. Яе мянушка — «Ямс» (Yams). Звычайна прачынаецца з 4 да 6 гадзінаў раніцы. Жыве ў драўляным доме ў лесе. Захапляецца садовай працай. Любіць катоў. Ненавідзіць тэлефоны. Любімы курс у каледжы — «Сацыялёгія крымінальнага розуму». Мае страх сцэны, але імкнецца гэтага не паказваць. Любімы актор — Біл Пулман[7].
Выбраная дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Студыйныя альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год выданьня | Альбом | Прафэсійны рэйтынг AllMusic |
---|---|---|
2004 | Happenstance («Шчасьлівае здарэньне»)[12][13] | |
2008 | Elephants… Teeth Sinking Into Heart («Сланы… Зубы, што ўпіваюцца ў сэрца») [14][15][16]
|
|
2011 | Chesapeake («Чэсапік»)[18][19]
|
|
2016 | Tightrope Walker («Канатаходзец»)[20][21] |
Выбраныя міні-альбомы (EP)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год выданьня | Міні-альбом | Прафэсійны рэйтынг AllMusic |
---|---|---|
2002 | Rachael Yamagata EP [22][23] | |
2008 | Loose Ends («Незавершаныя справы») [24] | |
2012 | Heavyweight («Цяжкавагавік»)[25][26] |
Выбраныя відэа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2008 — «Elephants» («Сланы») [27]
- 2008 — «Faster» («Хутчэй») [28]
- 2008 — «Over and Over» («Зноў і зноў») [29]
- 2008 — «Sunday Afternoon» («Апоўдні ў нядзелю») [30]
- 2011 — «Even If I Don't» («Нават калі я не буду») [31]
- 2011 — «Starlight» («Зоркавае сьвятло») [32]
- 2011 — «You Won't Let Me» («Ты мне не даеш магчымасьці») [33]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ выгрузка зьвестак Freebase — Google.
- ^ а б в г д Tracey Parece (24 кастрычніка 2014) Rachael Yamagata hones her craft with constant touring, writing and recording AXS Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ а б в J. Poet (24 кастрычніка 2011) Q&A With Rachael Yamagata Magnet Magazine Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ а б в г д MacKenzie Wilson Біяграфія Рэйчэл Ямагата All Music Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ а б Rachael Yamagata Famous Birthdays Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ а б Неафіцыйная аўтабіяграфія Асабісты сайт Рэйчэл Ямагата Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ Music, Rachael! Music (An Interview with Rachael Yamagata) Pop Matters Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ Rachael Yamagata Liverpool Arts Club Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ Jackie Ruth Rachael Yamagata And John Medeski Cover Robert Altman’s “Let’s Begin Again” MXDWN Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ а б в г Rachael Yamagata Biography Paradigm Agency Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ Увесь альбом на YouTube Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ Агляд альбому на BB Gun Press Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ Увесь альбом на YouTube Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ Часам яго называюць «адзіночным альбомам з двух часткаў», бо па сваёй працягласьці ён адпавядае адзіночнаму альбому
- ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ Увесь альбом на YouTube Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 20 кастрычніка 2017 г.
- ^ Увесь альбом на YouTube Праверана 20 кастрычніка 2017 г.
- ^ Рэцэнзія на міні-альбом на Allmusic.com Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ Увесь міні-альбом на YouTube Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ Старонка міні-альбому на Discogs.com Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ Старонка міні-альбому на Discogs.com Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ Увесь мініальбом на YouTube Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- ^ Відэа песьні на сайце YouTube
- ^ Відэа песьні на сайце YouTube
- ^ Песьня на сайце YouTube
- ^ Відэа песьні на сайце YouTube
- ^ Відэа песьні на сайце YouTube
- ^ Відэа песьні на сайце YouTube
- ^ Відэа песьні на сайце YouTube
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны вэб-сайт
- Рэйчэл Ямагата на сайце AllMusic
- Рэйчэл Ямагата на сайце iTunes
- Рэйчэл Ямагата на сайце агэнцтва талентаў «Парадыгма»
- Рэйчэл Ямагата на сайце Ask Men
- Gary Graff (24 ліпеня 2008) Yamagata Readying 'A Record In Two Parts' Billboard Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- J. Poet (24 кастрычніка 2011) Q&A With Rachael Yamagata Magnet Magazine Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- Music, Rachael! Music (An Interview with Rachael Yamagata) Pop Matters Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- Summer Dawn Hortillosa (29 лістапада 2011) Rachael Yamagata interview: new CD 'Chesapeake,' relationships, upcoming Hoboken concert The Jersey Journal Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- Sean Moeller (27 лютага 2012) For All The Hot, There's More Cold Daytrotter Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- Christy Lim (26 сакавіка 2012) Rachael Yamagata Keeps Breaking Through Dumpling Magazine Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- Ada Tseng (12 чэрвеня 2012) Replenishing the Missing Darkness with Rachael Yamagata Asia Pacific Arts Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- Joe Daly (20 верасьня 2012) The Unparalleled Bliss of Crippling Heartache: An Interview with Rachael Yamagata TNB Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- Catherine P. Lewis (2014) Interview: Rachael Yamagata talks 10th anniversary of ‘Happenstance,’ breakup songs and revisiting old emotions Vanyaland Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- Andrew Hamlin (24 кастрычніка 2014) Japanese, Italian, (and popular with Koreans!) — Rachael Yamagata visits Seattle and plans for 2015 Northwest Asian Weekly Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- Caralyn Green (14 кастрычніка 2015) Rachael Yamagata on Mandy Moore, loving without fear and weathering a decade of music-industry storms Pittsburgh City Paper Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- Lesley Park (30 кастрычніка 2015) Rachael Yamagata at Teragram Ballroom: Heartbreak and Hilarity Collide LA Music Blog Праверана 24 сакавіка 2016 г.
- Catherine P. Lewis (6 лістапада 2015) Singer Rachael Yamagata on the Perks of Being an Independent Artist Washingtonian Праверана 24 сакавіка 2016 г.