Перайсьці да зьместу

Сальта (Уругвай)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сальта
Герб Сальта Сьцяг Сальта
Дата заснаваньня: 1756
Краіна: Уругвай
Дэпартамэнт: Сальта
Вышыня: 48 м н. у. м.
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 50000
Геаграфічныя каардынаты: 31°23′18″ пд. ш. 57°57′38″ з. д. / 31.38833° пд. ш. 57.96056° з. д. / -31.38833; -57.96056Каардынаты: 31°23′18″ пд. ш. 57°57′38″ з. д. / 31.38833° пд. ш. 57.96056° з. д. / -31.38833; -57.96056
Сальта на мапе Ўругваю
Сальта
Сальта
Сальта
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.salto.gub.uy/

Са́льта (па-гішпанску: Salto) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў аднайменным дэпартамэнце. Паводле зьвестак на 2011 год насельніцтва гораду складала каля 104 тысяч чалавек[2], што робіць яго другім паводле велічыні местам краіны.

За часам Гуаранскай вайны губэрнатар Рыё-дэ-ля-Пляты Хасэ дэ Андонаэгуі і маркіз Вальдэлірыяс рашылі на поўнач з 400 жаўнерамі. У кастрычніку 1756 году губэрнатар Хасэ Хаакін дэ Віяна пабудаваў тут казармы для свайго войска ў гэтым рэгіёне. У наступным годзе Віяна за дапамогай найвышэйшага губэрнатара Буэнас-Айрэса Пэдра дэ Сэвальяса пабудаваў тут моцны форт пад назвай Сан-Антоніё. 16 чэрвеня 1768 году будынкі ў Сальта былі занятыя Франсіска дэ Паўлям Букарэлі і 1500 ягонымі жаўнерамі, якія выганялі езуітаў з усёй гішпанскай тэрыторыі на загад караля Карла III[3]. У пачатку 1782 годзе ў паселішчы жылі сталыя жыхары. Да незалежнасьці Ўругваю Сальта набыў статус вёскі, а 16 траўня 1835 году паводле ўказу быў абвешчаны горадам.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]