Перайсьці да зьместу

Сымон Дах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сымон Дах
Simon Dach
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 ліпеня 1605
Клайпеда
Памёр 15 красавіка 1659
Каралявец
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік
Жанр верш
Мовы нямецкая, лацінская

Сімон Дах (па-нямецку: Simon Dach, 29 ліпеня 1605, Мэмель — 15 красавіка 1659, Каралявец) — нямецкі паэт.

Вядомы перш за ўсё як аўтар словаў да песьні «Анхэн з Тараў», дагэтуль папулярнай у Нямеччыне, Аўстрыі і Швэйцарыі. У 1637 годзе ў царкве вёскі Тараў вянчаліся пастар Ёган Патрацый і дачка мясцовага пастара Марціна Нендэра Анхэн. Даха запрасілі на вясельле, і ў якасьці падарунка ён напісаў гэты верш. Пры жыцьці Даха верш ня быў заўважаны, але калі праз сто гадоў Гердэр пераклаў яго на літаратурную нямецкую мову, а Зільхер напісаў музыку, песьня зрабілася папулярнай і набыла статус народнай.

Агулам Дах напісаў каля паўтары тысячы вершаў, зь іх частку на латыні. Збольшага пісаў оды ў гонар значных падзеяў, гімны, сяброўскія пасланьні.