Сіетл Кракен
Сіетл Кракен | |
Дывізіён | Ціхаакіянскі |
---|---|
Канфэрэнцыя | Заходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Сіетл, Вашынгтон |
Заснаваны | 2021 |
Стадыён | Клаймэт-Плэдж-Арэна |
Колеры |
Цёмна-сіні, блакітны, лязурны, папяліста-сіні і чырвоны |
Афіцыйны сайт | nhl.com/kraken (анг.) |
Сіетл Кракен (па-ангельску: Seattle Kraken) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Сіетл, штат Вашынгтон, ЗША. У сьнежні 2018 году кіраўніцтва НХЛ ухваліла прапанову Сіетлаўскга хакейнага партнэрства аб прадастаўленьні гораду ўхвалы на пашырэньне франшызы. У ліпені 2020 году стала вядома, што імя новага клюбу будзе Кракен[1]. «Кракен» ёсьць другой прафэсійнай хакейнай камандай, якая базуецца ў Сіетле пасьля таго, як «Сіетл Тотэмз» Заходняй хакейнай лігі правялі апошнюю гульню ў 1975 годзе, і другой хакейнай камандай Сіетлу, якая змагаецца за Кубак Стэнлі пасьля «Сіетл Мэтраполітэнз», які здабываў кубак у 1917 годзе, але быў ліквідаваны ў 1924 годзе. 26 кастрычніка 2021 году клюб ўсталяваў на арэне банэр у гонар той дружыны 1917 году[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]4 сьнежня 2018 году Рада кіраўнікоў НХЛ аднагалосна прагаласаваў за ўхваленьне стварэння новай каманды, якая мусіць базавацца ў Сіетле. Тады ж было пастаноўлена, што новы клюб пачне спаборнічаць з сэзону 2021—2022 гадоў. Сіетлаўскі клюб паводле пляну быў далучаны да Ціхаакіянскага дывізіёну Заходняй канфэрэнцыі, у выніку чаго «Арызона Каётыз» былі пераведзеная зь Ціхаакіянскага ў Цэнтральны дывізіён, каб збалянсаваць усе чатыры дывізіёны ў колькасьць дружынаў у кожнай. Арганізацыя пагадзіла Рона Фрэнсіса на пасаду генэральнага дырэктара клюб, каб ён ініцыяваў будаваньне клюбу[3].
23 ліпеня 2020 году было абвешчанае імя каманды «Сіетл Кракен»[4], якое паходзіць зь міталягічнай істоты кракена скандынаўскага фальклёру. Кракен мае падабенства да гіганцкага васьміногу, арэал якога ахоплівае частку Ціхага акіяну і сустракаецца ў водах недалёка Сіетлу[5]. 30 красавіка 2021 году франшыза сплаціла НХЛ 650 мільёнаў даляраў ЗША, што канчаткова дазволіла «Кракену» стаць 32-м клюбам у лізе[6][7].
24 чэрвеня 2021 году на пасаду галоўнага трэнэра быў наняты Дэйв Гэкстал[8]. Як у выпадку з пашырэньнем лігі за кошт «Вэгаса Голдэн Найтс», дзе сіетлаўскага клюбу таксама быў зладжаны драфт пашырэньня 21 ліпеня 2021 году[9]. 11 кастрычніка «Сіетл Кракен» прызначыў Марка Джардана першым капітанам каманды[10]. Сваю першую гульню амэрыканская каманда правяла 12 кастрычніка, калі саступілі зь лікам 4:3 клюбе «Вэгас Голдэн Найтс». Першую шайбу ў швэдары Сіетлу закінуў Раян Даната. Першая перамога была здабыта «Кракенам» у другім туры 14 кастрычніка ў матчы супраць «Нэшвіл Прэдатарз»[11]. У сакавіку 2022 году Джардана быў прададзены ў «Таронта Мэйпл Ліфс», а першы сэзон скончыўся для каманды апошнім месцам у Ціхаакіянскім дывізіёне. Ужо другі сэзон апынуўся шыкоўным, бо клюб ня толькі дасягнуў плэй-оф Кубка Стэнлі, але «Кракен» перакрочыў першы раўнд, выгуляўшы «Каларада Эвэланш». У другім раўндзе сіетлаўскі клюб быў выбіты «Даласам Старз», саступіўшы толькі ў апошнім сёмым матчы сэрыі.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
31 | Філіп Грубаўэр | 25.11.1991 | 35 | Джоўі Дакорд | 19.08.1996 | ||
Абаронцы | |||||||
3 | Ўіл Борген | 19.12.1996 | 6 | Адам Лярсан | 12.11.1992 | ||
24 | Джэймі Алексіяк | 21.12.1992 | 28 | Джош Магура | 05.05.1998 | ||
29 | Вінс Дан | 29.10.1996 | 41 | Райкер Эванз | 13.12.2001 | ||
62 | Брэндан Мантур | 11.04.1994 | |||||
Нападнікі | |||||||
7 | Джордан Эбэрле | 15.05.1990 | 9 | Чэндлер Стывэнсан | 22.04.1994 | ||
10 | Мэці Бэньерз | 05.11.2002 | 12 | Тай Картыей | 30.04.2001 | ||
13 | Брэндан Танэў | 31.12.1991 | 15 | Джон Гэйдэн | 14.02.1995 | ||
17 | Джэйдэн Шварц | 25.06.1992 | 19 | Джарэд Макэн | 31.05.1996 | ||
20 | Ээлі Толванэн | 22.04.1999 | 22 | Олівэр Б’ёркстран | 10.04.1995 | ||
26 | Раян Ўінтэртан | 04.09.2003 | 37 | Яні Гурд | 15.12.1991 | ||
51 | Шэйн Райт | 05.01.2004 | 95 | Андрэ Буракоўскі | 09.02.1995 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Say It with Us: Release the Kraken!». NHL.
- ^ «Kraken raise Metropolitans Stanley Cup banner at Climate Pledge Arena». NHL
- ^ Quinn, Patrick (18.07.2019). «NHL Seattle names Ron Francis as first general manager of hockey franchise». KOMO.
- ^ Booth, Tim (23.07.2020). «Release the Kraken: Seattle unveils name for NHL franchise». The Washington Post.
- ^ «NHL’s Seattle team unveils 'Kraken' name along with logo, jersey design». Sportsnet.
- ^ Cotsonika, Nicholas J. (30.04.2021). «Kraken officially join NHL after final expansion payment». NHL.
- ^ «Seattle Kraken officially become NHL’s 32nd team after final expansion payment». Sportsnet.
- ^ Condor, Bob (24.06.2021). «Getting it 'Right'». NHL.
- ^ Rosen, Dan (4.12.2018). «Seattle NHL expansion approved by Board of Governors». NHL.
- ^ «Mark Giordano becomes Seattle Kraken’s first team captain». king5.
- ^ «Kraken get first win, hold off Predators». NHL.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Юта ·
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз