Фарэрская мова
Выгляд
Фарэрская мова | |
føroyskt | |
Ужываецца ў | Даніі |
---|---|
Рэгіён | Фарэрскія астравы |
Колькасьць карыстальнікаў | 66 150[1] |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Фарэрскіх астравох |
Дапаможная мова ў | Даніі |
Рэгулюецца | Радай па фарэрскай мове |
Статус: | 1 дзяржаўная[d] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | fo |
ISO 639-2(Б) | fao |
ISO 639-2(Т) | fao |
ISO 639-3 | fao |
Фарэ́рская мо́ва (састарэлая таксама фэрэ́йская, (саманазва: føroyskt, føroyskt mál; вымаўл. [ˈføːɹɪst ˈmɔaːl]) — мова скандынаўскае групы германскае галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і, што распаўсюджаная на Фарэрскіх астравох, якія ўваходзяць у склад Даніі. На саміх Фарэрах пражывае 49 000 чалавек (перапіс 2009 году), для 98% зь якіх фарэрская зьяўляецца роднай мовай.
Поруч з нарвэскай, ісьляндзкай мовамі, а таксама зьніклай мовай норн паходзіць са старажытнаскандынаўскае мовы. Фарэрская ды ісьляндзкая мова дагэтуль зьяўляюцца лінгвістычна найбліжэйшымі адна да адной. Тым ня менш, гэтая блізкасьць не захоўваецца ў вымаўленьні, а толькі ў артаграфіі з прычыны этымалягічнай асновы правапісу фарэрскае мовы[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Faroese | Ethnologue
- ^ Stephen Barbour, Cathie Carmichael. Language and Nationalism in Europe. — OUP Oxford, 2000. — С. 106. — 332 с.
Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |