Хамяк звычайны
Выгляд
Хамяк звычайны | |
Хамяк звычайны | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Грызуны |
Сямейства | Хамяковыя |
Від | Хамяк звычайны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Cricetus cricetus | |
Арэал | |
Арэал | |
Хамяк звычайны (Cricetus cricetus) — від грызуноў зь сямейства хамяковых.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Параўнальна буйны грызун, велічынёй з пацука, але з кароткім хвастом. Цела шчыльнае, галава і задняя частка тулава круглявых формаў. Даўжыня цела 180—300 мм, хваста 30—80 мм, ступня 30—45 мм. Маса 150—450 г, зрэдку больш. Вушы круглявыя, невялікія, зь белым аблямоўваньнем. Поўсьць кароткая, густая і мяккая. Афарбоўка рудая, розных адценьняў. Ніжняя частка цела заўсёды чорная. Па баках галавы, шыі, лап — белыя плямы.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |