Хартыя захаваньня гістарычных гарадоў і гарадзкіх абшараў (1987)
Выгляд
Ха́ртыя захава́ньня гістары́чных гарадо́ў і гарадзкі́х абша́раў або Вашынгто́нская ха́ртыя прынятая ў 1987 годзе.
Паводле дакумэнта ахова гістарычных гарадоў і кварталаў, каб стаць больш эфэктыўнай, павінна стаць часткай палітыкі эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця і ўлічвацца ў праектах раённай і горадабудаўнічай пляніроўкі на ўсіх узроўнях. Ахове падлягае гістарычны характар гораду, сукупнасьць матэрыяльных і мастацкіх элемэнтаў, якія вызначаюць яго вобраз.
Вашынгтонская хартыя ня ёсьць адназначна кансэрватыўным дакумэнтам. У ёй распрацаваны прынцыпы зьменаў і разьвіцьця ў гістарычнай частцы гораду. Значная ўвагу ўдзелена праблемам аўтатранспарту і транспартных камунікацыяў ў гістарычнай частцы гораду.[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ *Чарняўскі, Ігар. Прававыя аспекты зберажэння коплексных гісторыка-культурных каштоўнасцей. У: Каштоўнасці мінуўшчыны – 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гліннік, Вадзім. Ахова археалагічнай спадчыны: міжнародны і рэгіянальны узроўні. У:Каштоўнасці мінуўшчыны – 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.
- Чарняўскі, Ігар. Прававыя аспекты зберажэння коплексных гісторыка-культурных каштоўнасцей. У: Каштоўнасці мінуўшчыны – 4: Помнікі археалогіі: праблемы аховы і вывучэння: Матэрыялы канферэнцыі Мінск, 23 лістапад 2000 г. Мн., 2001.
- Несьцярчук, Л.М. Дзейнасць міжнароднай супольнасці па абароне помнікаў і цэнтраў гістарычных гарадоў. У: Каштоўнасці мінуўшчыны – 6: Гістарычныя цэнтры гарадоў Беларусі: праблемыі шляхі іх вырашэньня.: Матэрыялы канферэнцыі. Мінск, 28 лістапада 2002 г. Мн., 2003.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вашынгтонская хартыя (анг.) на бачыне ІКАМОС