Хлёдвіг Гогэнлёэ
Хлёдвіг Карл Віктар цу Гогэнлёэ-Шылінгсфюрст (па-нямецку: Chlodwig Carl Viktor, Fürst zu Hohenlohe-Schillingsfürst; 31 сакавіка 1819 году, Ратэнбург-ан-дэр-Фульда, Нямеччына — 6 ліпеня 1901) — князь, нямецкі палітык і дыплямат, адзін са стваральнікаў Германскай імпэрыі, герцаг Карвэйскі і Раціборскі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік княжага дому Гогэнлёэ. Гогэнлёэ (Hohenlohe) — жменя роднасных княстваў у Швабіі ды Баварыі, якімі да мэдыятызацыі ў 1806 годзе кіравала аднайменнае сямейства. Яшчэ ў XII стагодзьдзі іхнія продкі валодалі замкам Гоэнлёэ каля Ўфэнгайму. Сёмым вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна быў Генрых фон Гогэнлёэ. На працягу шматлікіх стагодзьдзяў валоданьня ў швабскай вобласьці Гогэнлёэ шматкроць пераразьмяркоўваліся паміж рознымі лініямі роду, каталіцкімі і лютэранскімі. Да XXI стагодзьдзя захаваліся лініі Гогэнлёэ-Вальдэнбург, Гогэнлёэ-Ягстбэрг, Гогэнлёэ-Бартэнштайн і Гогэнлёэ-Шылінгсфюрст. Пасьля згасаньня аўстрыйскага роду Каўніцэў (1902) адзін з прадстаўнікоў шылінгсфюрсцкай галіны з манархічнага пажаданьня далучыў іхняе прозьвішча да ўласнага. Да гэтай лініі прыналежаў і Хлёдвіг Гогэнлёэ. Ягоная жонка Марыя Львоўна Вітгенштайн успадкавала Мірскі замак і іншыя радзівілаўскія маёнткі (у тым ліку і Койданаў) у межах Расейскай імпэрыі, але па юрыдычных меркаваньнях змушана была іх прадаць паддадзеным расейскай кароны.
У 1846 годзе заняў месца ў баварскім райхсраце. У 1866—1870 гадох міністар-прэзыдэнт, міністар замежных справаў і міністар каралеўскага двара Баварыі. Зьяўляўся прыхільнікам палітычнага аб’яднаньня Нямеччыны ў адзіную дзяржаву. Пасьля стварэньня Нямецкае імпэрыі перайшоў на дзяржаўную службу адзінай Нямеччыны. Амбасадар Нямеччыны ў Францыі (1874—1885), удзельнік Бэрлінскага кангрэсу 1878 году, намесьнік Эльзасу-Лятарынгіі ў 1885—1894 гадох. У 1894—1900 гадох Райхсканцлер Нямеччыны і прэм’ер-міністар Прусіі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гогенлоэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0 С. 320.