Хоры
Хо́ры (па-грэцку: χορός — хор) — у архітэктуры верхняя адкрытая галерэя або балькон унутры царквы (звычайна на ўзроўні другога паверху), у параднай зале і да т.п. У заходнеэўрапейскіх храмах на хорах звычайна разьмяшчаюцца музыкі, пеўчыя, арган. У праваслаўных цэрквах на бальконе ўнутры храма, калі ён ёсьць, разьмяшчаецца клірас.
У храме знаходзяцца звычайна з заходняга боку (процілеглага алтару) або апярэзваюць нэф з паўднёвага, заходняга і паўночнага бакоў.
Першапачаткова (у раньнім Сярэднявеччы) хоры прызначаліся для прадстаўнікоў княскага роду і вышэйшых пластоў грамадзтва[1], або для жанчын і катэхумэнаў.[2] У старажытнарускіх храмах (як у Заходняй Эўропе і ў Бізантыі) ня мелі адмысловага прызначэньня і былі самадастатковым архітэктурным фэноменам[3].
Ня варта блытаць з хорам — прасторай ва ўсходняй частцы раньнехрысьціянскіх і заходнеэўрапейскіх храмаў, разьмешчанай на ўзроўні асноўнага памяшканьня.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|