Цкаваньне
Цкава́ньне — гвалт, пагроза і прымус для злоўжываньня, запалохваньня і захопніцкага панаваньня над іншымі. Часта зьяўляецца паўтаральным і выступае ў якасьці звычкі. Істотнай перадумовай выступае адчуваньне няроўнасьці ў грамадзкай і цялеснай сіле. Выяўляецца праз вуснае дамаганьне і пагрозу, цялесны напад і прымус. Тлумачыцца адрозьненьнем паводле веравызнаньня, выгляду, грамадзкага слою, жэстаў, здатнасьці, паводзінаў, плоці, радаводу, расы, росту, сілы, славы і характару. Пры ажыцьцяўленьні згуртаваньнем называецца траўляй. Культура цкаваньня найчасьцей сустракаецца ў двары і школе, на працоўным месцы і дома. Выклікае працяглую адзіноту, прыгнечанасьць і трывогу, нізкую самаацэнку і павышаную хваравітасьць, як і непаслухмянасьць сярод дзяцей. Прадухіленьню цкаваньня спрыяе ўсьведамленьне і разуменьне ўласных і чужых пачуцьцяў.
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вылучаюць 4 віды цкаваньня: 1) вуснае, 2) душэўнае (пачуцьцёвае, стасункавае), 3) сеціўнае, 4) цялеснае. Вуснае, душэўнае і цялеснае найчасьцей сустракаюцца ў пачатковай школе. Сеціўнае цкаваньне — у сярэдняй школе (старэйшых клясах).
- Вуснае. Ажыцьцяўляецца галасавым маўленьнем шляхам абзываньня, распаўсюду чутак, пагрозы і высьмейваньня. Ёсьць найбольш распаўсюджаным відам.
- Душэўнае (пачуцьцёвае, стасункавае). Зьняслаўленьне і шкода грамадзкаму становішчу.
- Сеціўнае. Апасродкаванае прыладай сувязі. Ажыцьцяўляецца праз сацыяльную сетку, тэкставае паведамленьне, тэлефанаваньне і электронную пошту.
- Цялеснае. Пашкоджаньне цела і маёмасьці. Зьбіцьцё, крадзеж, зьнішчэньне маёмасьці і штурханьне. Звычайна яму папярэднічае іншы від цкаваньня.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цкаваньне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў