Часаў Яр
Часаў Яр | |||
| |||
Краіна: | Украіна | ||
Вышыня: | 230 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Часавы пас: | UTC+2 | ||
летні час: | UTC+3 | ||
КОАТУУ: | 1410370600 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°34′0″ пн. ш. 37°50′0″ у. д. / 48.56667° пн. ш. 37.83333° у. д.Каардынаты: 48°34′0″ пн. ш. 37°50′0″ у. д. / 48.56667° пн. ш. 37.83333° у. д. | ||
Часаў Яр | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://chasovrada.gov.ua/ |
Ча́саў Яр (па-ўкраінску: Часів Яр) — места ў Бахмуцкім раёне Данецкай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар Часаваярскае мескае грамады. Насельніцтва 14 тыс. чал. (2011). Статус места атрымала ў 1938 року.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Места знаходзіцца за 10 км ад м. Бахмуту, за 65 км ад абласнога цэнтру.
У Часаваярскую мескую грамаду ўваходзяць 2 вёскі і 1 паселішча.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1859 року панскае сяло Грузкае (Пляшчэева), 16 дымоў, 114 жыхароў.
У часе Галадамору 1932—1933 рокаў загінулі 387 чалавек[1].
За савецкім часам у Часавым Яры быў найбольшы ва Ўкраіне і адзін з найбольшых у СССР камбінат вогнетрывалых вырабаў. Дзейнічалі таксама рамонтны, завод жалезабэтонных вырабаў, досьледна-экспэрымэнтальны.
9 ліпеня 2022 року расейскімі абстрэламі зьнішчаны мескі вакзал, пры гэтым некалькі ракетаў трапілі ў інтэрнат[2]. Загінулі 48 цывільных жыхароў[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьвестак перапісу 2001 року, насельніцтва месца складала 16 767 асобаў.
Паводле стану на сакавік 2024 року ў Часавым Яры заставалася каля 790 чалавек. Пасьля эвакуацыі большасьць з 690 тых асобаў, што засталіся — пэнсыянэры[4].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Воданапорная вежа Шухава на тэрыторыі Часаваярскага вогнетрывалага камбінату.
- Скіфскі курган.
- Батанічны заказьнік «Рэдкадуб’е». Заснаваны ў 1972 року, налічвае больш за сотню дубоў векам ад 200 да 400 гадоў[5].
Дзейнічае краязнаўчы музэй.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мартиролог. Донецька область, ст. 191—201 Праверана 12 червня 2016 г. Архіўная копія ад 24 червня 2016 г.
- ^ Загарбники обстрілювали Часів Яр «Іскандерами» - ДСНС. Укрінформ (2022-07-10).
- ^ У Часовому Яру завершили рятувально-пошукові роботи. Укрінформ (2022-07-14).
- ^ Російські війська обстрілюють Часів Яр на Донеччині фосфорними снарядами: за тиждень з міста евакуювали 10 людей (укр.)
- ^ Гоу в Часов Яр! «Божий карманчик» в залежах глины (рас.) Праверана 2020-01-21 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Петро Лаврів. Історія південно-східної України. Львів. «Слово», 1992. 152 с. ISBN 5-8326-0011-8
- Петро Лаврів. Моя земля — земля моїх батьків. Донецьк, Український культурологічний центр, Донецьк: Донецьке обласне Товариство української мови ім. Т. Г. Шевченка, РВП «Лебідь». 1995. 64 с.
- Василь Пірко. Заселення Степової України в XVI—XVIII ст. // Донецьк: Укр. центр, 1998. — 124 с.
- Пірко В. О. Заселення Донеччини у XVI—XVIII ст. (короткий історичний нарис і уривки з джерел) / Український культурологічний центр. — Донецьк: Східний видавничий дім, 2003. — 180 с.
- Енциклопедія українознавства(uk) : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка ; гол. ред. проф., д-р В. Кубійович(uk). — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995. — ISBN 5-7707-4049-3