Перайсьці да зьместу

Шаблён:Зьвярнуцца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

@Выклік:

 

Шаблён {{Зьвярнуцца}} прызначаны для стварэньня спасылкі на імя аднаго ці некалькіх карыстальнікаў у выглядзе «@Імя карыстальніка:», каб яны атрымалі паведамленьне пра тое, што іх згадалі ў абмеркаваньні. Паведамленьне спрацуе толькі тады, калі вы адразу падпішаце сваё паведамленьне.

Проста так устаўка знаку «@» перад іменем карыстальніка не стварае яму паведамленьня. Вам варта ці скарыстацца гэтым шаблёнам, ці самастойна стварыць вікіспасылку на старонку гэтага ўдзельніка.

Карысна карыстацца гэтым шаблёнам у абмеркаваньнях старога выгляду, каб было зразумела, на чый камэнтар вы адказваеце. IP-адрасы атрымліваюць паведамленьні толькі тады, калі вы напішаце ім на старонку абмеркаваньня.

Выкарыстаньне

{{Зьвярнуцца|Імя карыстальніка}} Тэкст паведамленьня. ~~~~

Каб паведамленьне ўдзельніку спрацавала, вашае рэдагаваньне мусіць адпавядаць такім умовам:

  • Рэдагаваньне мусіць дадаваць новыя радкі тэксту, а не рэдагаваць ужо існыя.
  • Рэдагаваньне мусіць быць падпісанае ~~~~ напрыканцы.
    • Калі ў вас наладжаны ўласны подпіс, то ў ім мусіць быць простая спасылка ([[ ]]) на вашую старонку ўдзельніка, старонку абмеркаваньня або старонку ўнёску; і ня можа быць убудаваная ў шаблён.
  • Рэдагаваньне мусіць цалкам знаходзіцца ў існым разьдзеле (нельга пасярод гэтага паведамленьня распачынаць новыя разьдзелы) ці пачынаць новы разьдзел (адпаведна з загалоўкам разьдзелу).
    • Улічваюцца толькі разьдзелу 2-га ўзроўню і вышэй.
  • Калі ў паведамленьні згаданы больш за 50 удзельнікаў, то паведамленьні ім ня будуць разасланыя.

Заўвага: у Вікіпэдыі згадка карыстальніка простым даданьнем знаку сьлімака (як гэта дзейнічае ў розных сацсетках) не працуе. У вывадзе вы ўбачыць імя карыстальніка праз сьлімак, аднак, каб ён атрымаў паведамленьне пра зварот, трэба ці карыстацца гэтым шаблёнам, ці самастойна стварыць вікіспасылку на ягоную старонку ўдзельніка (напр. [[Удзельнік:Example|@Прыклад]]).

@Імя карыстальніка Тэкст паведамленьня. ~~~~ ГЭТАК НЕ ПРАЦУЕ

Глядзіце таксама

  • Інструкцыя:Echo — старонка інструкцыі для функцыі Echo, якая стварае гэтыя паведамленьні
  • {{У}} — спасылка на старонку ўдзельніка бяз сымбалю @ і двухкроп’я