Эўразійская эканамічная супольнасьць
Выгляд
Каардынаты: 55°46′14″ пн. ш. 37°39′52″ у. д. / 55.77056° пн. ш. 37.66444° у. д.
Эўразійская эканамічная супольнасьць | |
рас. Евразийское экономическое сообщество | |
Дзяржавы-заснавальніцы Дзяржавы-назіральніцы Выбылая дзяржава | |
Абрэвіятура | ЭўрАзЭС |
---|---|
Наступнік | Эўразійскі эканамічны зьвяз |
Дата ўтварэньня | 30 траўня 2001 (23 гады таму) |
Дата спыненьня існаваньня | 1 студзеня 2015 (9 гадоў таму) |
Тып | міжурадавая |
Юрыдычны статус | міжнародная арганізацыя |
Мэта | стварэньне мытнага зьвяза |
Штаб-кватэра | Масква, Цэнтральная адміністрацыйная акруга, Басманны раён, 1-ы Басманны зав., д. 6, зб. 4 |
Месцазнаходжаньне | Расея |
Сяброўства | Беларусь, Казахстан, Кыргыстан, Расея і Таджыкістан |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Генэральны сакратар | Таір Мансураў |
Кіроўны орган | Рада |
Сайт | evrazes.com |
Эўразійская эканамічная супольнасьць — міжнародная арганізацыя, заснаваная 30 траўня 2001 году 5 дзяржавамі Сярэдняй Азіі ды Ўсходняй Эўропы, у тым ліку Беларусьсю, для ўтварэньня мытнага зьвязу.
Узьнікла ў выніку адпаведнай Астанскай дамовы аб заснаваньні ЭўрАзЭС ад 10 кастрычніка 2000 году. Існавала да 1 студзеня 2015 году, калі яе замяніў Эўразійскі эканамічны зьвяз.
Установы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рада. Складалася з кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў. Зьбіраецца штогод. Ухваляла пастановы агульнай згодай. Давала даручэньні Камітэту, зьвяртаецца з запытамі да Міжпарлямэнцкай асамблеі і Суда. Абірала генэральнага сакратара.
- Камітэт (Алматы, Казахстан; Масква, Расея). Складаўся з намесьнікаў кіраўнікоў урадаў. Зьбіраўся штоквартал. Ухваляў пастановы 2/3 галасоў (Расея мела 40 галасоў, Беларусь і Казахстан — па 15, Кыргыстан і Таджыкістан — па 7,5). Сачыў за выкананьнем каштарысу.
- Міжпарлямэнцкая асамблея (Пецярбург, Расея). Складаўся з пасланьнікаў са складу парлямэнтаў. Зьвяртаўся з парадамі да Рады і Камітэта, з запытамі да Суда. Прызначаў склад Суда.
- Суд (Менск, Беларусь). Судзьдзі прызначаліся на 6 год. Разглядаў спрэчкі аб выкананьні дамоваў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дамова аб заснаваньні Эўразійскай эканамічнай супольнасьці (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 21 чэрвеня 2000 г. Праверана 14 жніўня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міжпарлямэнцкая асамблея ЭўрАзЭС (рас.)
- Суд ЭўрАзЭС (рас.)
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |