Перайсьці да зьместу

Юніён Сэн-Жыль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юніён
Поўная назва Royale Union Saint-Gilloise
Заснаваны 1 лістапада 1897
Горад Сэн-Жыль, Бэльгія
Стадыён Жазэф Мар’ен
Умяшчальнасьць: 9400
Кіраўнік Тоні Блум[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Про Ліга
 · 2023—2024 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rusg.brussels (фр.)​ (нід.)​ (анг.)

Юніён (па-француску: Union SG; поўная назва: Royale Union Saint-Gilloise) — бэльгійскі футбольны клюб з Сэн-Жылью, які ўваходзіць у склад Брусэльскага сталічнага рэгіёну. Ёсьць аднім з самых пасьпяховых клюбаў у гісторыі бэльгійскага футболу. Гэтак з 1904 па 1935 гады «Юніён» адзінаццаць разоў здабываў тытул чэмпіёна Бэльгіі, больш за любы іншы бэльгійскі футбольны клюб да Другой сусьветнай вайны. Традыцыйнымі колерамі каманды ёсьць блакітны і жоўты. Мае рэгістрацыйны нумар 10 у сьпісе Каралеўскай футбольнай асацыяцыі Бэльгіі. Клюб традыцыйна папулярны сярод супольнасьцяў рабочай клясы паўднёвага Брусэлю, а таксама працаўнікоў інстытуцыяў Эўрапейскага Зьвязу і флямандзкай супольнасьці гораду. 13 сакавіка 2021 году пасьля працяглай адсутнасьці ў эліце бэльгійскага футболу «Юніён» павярнуўся ў Першы дывізіён А.

Клуб быў заснаваны ў 1897 годзе і атрымаў рэгістрацыйны 10 нумар. Адразу ж па закладаньні дружына паказвала добрыя вынікі. Гэтак у пэрыяд з 1904 па 1935 гады клюб адзінаццаць разоў станавіўся найлепшым у краіне. У з 1933 па 1935 гады «Юніён» 60 матчаў запар скончыла перамогай ці нічыёй, усталяваўшы, такім чынам, рэкода у гісторыі бэльгійскага футболу. На пачатку 1900-х гадоў клюб таксама браў удзел у міжнародных эўрапейскіх турнірах, маючы пэўныя посьпехі.

У пэрыяд з 1958 па 1965 гады клюб добра гуляў у ​​Кубку кірмашоў, дасягнуўшы нават паўфіналу. У розыгрышу турніру «Юніён» выбіў італьянскую «Рому». Аднак у 1963 годзе клюб страціў месца ў найвышэйшым дывізіёне, а ў 1980 апусьціўся яшчэ глыбей у сыстэме бэльгійскіх футбольных лігаў.

21 траўня 2018 году на пасаду прэзыдэнта клюбу быў зацьверджаны старшыня ангельскага клюбу «Брайтан энд Гоўв Альбіён» Тоні Блум[2]. Пасьля гэтага клюб пачаў паляпшаць свае вынікі. 13 сакавіка 2021 году пасьля перамогі над «Маленбээкам» зь лікам 2:1, «Юніён», нарэшце, павярнуўся ў найвышэйшы дывізіён, у якім адсутнічаў з 1972 году. Праз абмежаваньні ў выніку пандэміі каранавірусу, заўзятары клюбу на здолелі адсьвяткаваць гістарычнае вяртаньне на стадыёне.

10 красавіка 2022 году ў свой першы сэзон па вяртаньні клюб здолеў здабыць тэхнічную перамогу над клюбам «Бээрсхот» і ўзначаліць турнірную табліцы, усталяваўшы новы рэкорд, бо ніводнага разу клюб пасьля павышэньня ня здолеў ачоліць выніковую табліцу сэзону. Тым ня менш, у матчах плэй-оф на вызначэньне выніковых месцаў «Юніён» саступіў першы радок «Бруге». У выніку брусэльцы здабылі квіток у кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў упершыню ў гісторыі клюбу. Пасьля хатняй перамогі зь лікам 2:0 у матчы супраць шатляндзкага «Рэйнджарзу» бэльгійцы трывалі паразу ў Глазга зь лікам 3:0. Такім чынам, клюб быў дапушчаны да ўдзелу ў асноўным раўндзе Лігі Эўропы.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бэльгіі Бр Вік Шамбарэ 2003
4 Сьцяг Нарвэгіі ПА Матыяс Расмусэн 1997
5 Сьцяг Аргентыны Аб Кевін Макалістэр 1997
6 Сьцяг Бэльгіі ПА Каміль Ван Дэ Пэрэ 2004
7 Сьцяг Бэльгіі Нап Элтан Кабангу 1998
8 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Лязар Амані 1998
10 Сьцяг Бэльгіі ПА Ануар Аіт Эль-Гадж 2002
11 Сьцяг Нямеччыны Нап Гэнак Тэкляб 1998
12 Сьцяг Канады Нап Проміс Дэйвід 2001
13 Сьцяг Эквадора Нап Кевін Радрыгес 2000
14 Сьцяг Швэцыі Бр Юакім Імбрэктс 2001
15 Сьцяг Малі Нап Мамаду Траарэ 2002
16 Сьцяг Ангельшчыны Аб Крыстыян Бэрджэс 1991
17 Сьцяг Фінляндыі Нап Каспэр Тэрха 2003
19 Сьцяг Бэльгіі Аб Гіём Франсуа 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Бэльгіі ПА Алесьё Кастра-Мантэс 1997
23 Сьцяг Марока Нап Сафіян Буфаль 1993
24 Сьцяг Бэльгіі ПА Шарль Вангаўтэ 1998
25 Сьцяг Ізраілю Нап Анан Халяйлі 2004
26 Сьцяг Ангельшчыны Аб Рос Сайкс 1999
27 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ПА Ноа Садыкі 2004
28 Сьцяг Японіі Аб Кокі Мачыда 1997
48 Сьцяг Бэльгіі Аб Фэдэ Лейсэн 2003
49 Сьцяг Люксэмбургу Бр Антані Марыс (капітан) 1990
77 Сьцяг Ганы Нап Магамэд Фусэйні 2002
85 Сьцяг Бэльгіі Аб Арно Дані 2004
89 Сьцяг Харватыі Нап Франьё Іванавіч 2003
Сьцяг Мадагаскару ПА Ляік Ляпусэн 1996
Сьцяг Сэнэгалу Нап Усэйну Ньянг 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]